Гаўрылаўская вахта — памяці Героя Брэсцкай крэпасці!


Гаўрылаўская вахта —  памяці Героя Брэсцкай крэпасці!

27.07.2026                                                          Новости


Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч і Таццяна Шульга прынялі ўдзел у  «Гаўрылаўскай вахце» на Гарнізонных могілках у Брэсце, якую традыцыйна праводзіць Рускае таварыства.

 

 

Сёлета яна была прымеркавана  да 85-годдзя апошняга бою, Героя Савецкага Саюза П.М.Гаўрылава. Ушанаваць памяць героя на Гарнізонных могілках сабраліся члены «Рускага таварыства», кіраўніцтва рэгіянальных прадстаўніцтваў «Беларускага Саюза афіцэраў» і «Беларускага аб'яднання воінаў-інтэрнацыяналістаў», ветэраны 50-ай гвардзейскай механізаванай дывізіі, моладзь з ваенна-патрыятычнага клуба «Сокал» і курсанты Рэспубліканскага Патрыятычнага цэнтра. Дырэктар музея «Усходні форт» Іна Гаўрыленка нагадала прысутным патрыётам аб подзвігу маёра Гаўрылава.

 

 

                                      Па інфармацыі Рускага таварыства ў Брэсце і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси