03.08.2026 Новости
У апошнюю суботу ліпеня “Фальварак Ракуцёўшчына” у Маладзечанскім раёне ў чарговы раз прымаў прадстаўнічую дэлегацыю пісьменнікаў Міншчыны і сталічнага аддзялення СПБ. Галоўнай падзеяй свята стала прэзентацыя калектыўнага праекта абласной пісьменніцкай арганізацыі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – паэтычнага зборніка “Сінякрылы матылёк”. Кніга прымеркавана да 135-годдзя Максіма Багдановіча.

З галоўнай сцэны свае прысвячэнні класіку беларускай літаратуры чыталі Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі, Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардыней і Наталля Жызнеўская. Удзел у свяце таксама прынялі Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Наталля Жылевіч і Паліна Дваранская. Аўтары зборніка падарылі музею свае рукапісныя тэксты-прысвячэнні, адзін экземпляр кнігі з аўтографамі аўтараў перададзены ў фонд музея.

Дэлегацыя Мінскага гарадскога аддзялення СПБ пад началам Міхася Пазнякова прэзентавала зборнік “Багдановіча вечная зорка”, у які ўвайшлі вершы, нарысы і публіцыстычныя артыкулы пісьменнікаў з розных рэгіёнаў краіны.

Святочную атмасферу стваралі выступленні аматарскіх музычных калектываў раёна, выставы-продаж мастацкіх рамесленых вырабаў, конкурсы і майстар-класы.
Прэс-служба МАА СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


