Традыцыі працягваюцца: пісьменнікі Міншчыны сустрэліся з “зубранятамі”


Традыцыі працягваюцца: пісьменнікі Міншчыны сустрэліся з “зубранятамі”

03.08.2026                                                          Новости


30 ліпеня дэлегацыя пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення СПБ у межах акцыі “Лета з добрай кнігай” наведала НДЦ “Зубраня”. Творчаю сустрэча, у якой прынялі ўдзел Леанід Крыванос, Рагнед Малахоўскі, Ірына Карнаухава, Уладзімір Цанунін, Галіна Нупрэйчык і Таццяна Цвірко была прымеркавана знакавым гістарычным падзеям у жыцці краіны і мела назву “Кніга дапаможа ў працы, выручыць у бядзе”.

 

 

 

 

 

Выступоўцы прэзентавалі калектыўныя зборнікі аддзялення, выдадзеныя ў 2026 годзе: “Чарнобыльскія саракавіны” – да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС і “Сінякрылы матылёк” – да 135-годдзя Максіма Багдановіча. Падлеткавая аўдыторыя з усіх рэгіёнаў Беларусі з зацікаўленасцю слухала творы, якія ўвайшлі ў гэтыя зборнікі, прысутныя задавалі пытанні і дзяліліся думкамі на ўзнятыя тэмы.

 

 

 

 

Пасля выстулення адбылося абмеркаванне далейшага творчара ўзаемадзеяння з дырэктарам установы Асмалоўскай Таццянай Вітальеўнай. Падборка новых кніг пісьменнікаў Міншчыны была падорана ў бібліятэку “Зубраня”.

 

 

 

 

Прэс-служба МАА СПБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси