З юбiлеем! 6 жніўня 70-гадовы юбілей адзначае вядомы брэсцкі паэт і перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Кулеш.


З юбiлеем! 6 жніўня 70-гадовы юбілей адзначае вядомы брэсцкі паэт і перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Кулеш.

06.08.2026                                                          Новости


На творчым рахунку юбіляра — шэраг аўтарскіх кніг, якія атрымалі добрыя водгукі калег, работнікаў бібліятэк і чытачоў. Яго вершы друкаваліся ў шматлікіх калектыўных зборніках і перыядычных выданнях Беларусі і Расіі. Міхаіл Іванавіч пераклаў на рускую мову кнігі вершаў знакамітых беларускіх паэтаў Казіміра Камейшы і Міхася Пазнякова, а таксама асобныя вершы Навума Гальпяровіча, Віктара Шніпа, Уладзіміра Мазго. Ён актыўна працуе з юнымі літаратарамі, часта выступае перад чытачамі ў самых розных аўдыторыях.


Творчая і грамадская дзейнасць паэта адзначана дыпломамі лаўрэата літаратурных конкурсаў, ганаровымі граматамі ўстаноў адукацыі і культуры, медалямі творчых арганізацый.


Калегі па пяры сардэчна віншуюць Міхаіла Іванавіча Куляша з юбілеем і жадаюць яму моцнага здароўя, даўгалецця і новых творчых поспехаў.



Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскае гарадское аддзяленне

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси