З юбілеем!


З юбілеем!

25.08.2026                                                          Новости


Адзначыў свой 80-гадовы юбілей беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) Алесь Марціновіч (Аляксандр Андрэевіч Марціновіч).
Член саюза пісьменнікаў Беларусі. Алесь Марціновіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1968). Пачынаў працоўны шлях у рэдакцыях раённых газет “Запавет Ільіча”, “Слава Працы”, “Шлях Ільіча”. Каля 35 гадоў працаваў у газеце “Літаратура і Мастацтва”, а таксама ў часопісах “Беларуская думка”, “Нёман”, “Маладосць”, “Полымя”.
У творчым багажы пісьменніка дзясяткі выдатных кніг розных жанраў.
Калегі па пяры віншуюць паважанага Аляксандра Андрэевіча з прыгожым юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, творчага даўгалецця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси