25.08.2026 Новости
Юныя пісьменнікі, члены гуртка «Жарынка», што працуе ад Саюза пісьменнікаў Беларусі пры рэдакцыі раённай газеты «Навіны Камянеччыны», і іх кіраўнік Настасся Нарэйка прыехалі з Каменца ў офіс СПБ. Дзяўчаты пазнаёміліся са старшынёй аддзялення Таццянай Дземідовіч, расказалі пра свае пробы пяра і дасягненні.
Так, Анастасія Назарук, выпускніца Брэсцкага абласнога ліцэя імя Машэрава, друкавалася на старонках часопіса «Бярозка» і «Навіны Камянеччыны», прычым, у раёнцы вяла ўласную рубрыку «Наша чытальная зала». Сёння Насця – студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна.

Вікторыя Бяскроўная, 11-класніца Камянюцкай СШ, таксама друкавалася ў «Бярозцы» і «НК», у хуткім часе яе тэкст-разважанне выйдзе на старонках часопіса «Маладосць», а яшчэ Віка з'яўляецца юнкарам «Навін Камянеччыны».
Анастасія Лівак даўно і плённа супрацоўнічае з «НК», дзе публікаваліся яе вершы і апавяданні, а ўжо зусім хутка адбудзецца дэбют пісьменніцы-пачаткоўкі ў «Бярозцы».

Ганна Несцерава – лаўрэат 2 ступені раённага этапа конкурсу «Залатое пяро "Белай Русі», фіналістка рэгіянальнага этапа міжнароднага конкурсу «Без срока давности», ваенкар паўфінала і ўладальніца прыза глядацкіх сімпатый Рэспубліканскага ваенна-патрыятычнага турніру «ВЫКЛІК».
Дзяўчаты гутарылі з Таццянай Анатольеўнай пра творчасць, кнігавыданне і штучны інтэлект, які ніколі не заменіць пісьменніка.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


