27.08.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, ганчар Васіль Казачок прыняў ўдзел у раённым свяце хлебаробаў «Дажынкі» на Століншчыне ў аграгарадку Струга і ў Конным фэсце ў в. Рамлі Столінскага раёна.
Васіль Андрэевіч падчас святочных мерапрыестваў прэзентаваў сваю кнігу «Мая малітва», у аснове якой светлыя думы, самыя шчырыя пачуцці і прызнанні, звязанныя з краем маленства, Баларуссю. Аўтар упэўнены, што «ў клопатах будняў, у руху няспынным» заўсёды цяплом абагрэе бацькоўскі дом, а жыццё нашых продкаў — прыклад руплівасці, спагады, чысціні душы, веры, хараства, майстэрства, «хоць вуліцы, завулкі скарбам будуць, але галоўны скарб вясковы — людзі…»



Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


