01.09.2026 Новости
1 верасня вядомаму беларускаму драматургу, пісьменніку, журналісту і публіцысту Уладзіміру Савулічу спаўняецца 75 гадоў.
Уладзімір Уладзіміравіч за высокі прафесіяналізм і шматгадовую плённую працу ў якасці ўласнага карэспандэнта рэгіянальных і рэспубліканскіх газет (“Віцебскі рабочы” і “Беларуская ніва”) адзначаны прэміяй “Залатое пяро”.
За высокі прафесіяналізм і творчы падыход да работы ў 2011 годзе ён прызнаны пераможцам сярод журналістаў вобласці ў намінацыі “Лепшы аглядальнік” і ўдастоены прэміі імя Францыска Скарыны.
Кніга нарысаў Савуліча У.У. "Антэі Прыдзвіння” аб перадавых кіраўніках сельгаскааператываў вобласці прызнана лепшай у жанры публіцыстыкі ў 2010 годзе, а аўтар стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі "Залаты купідон”.
За шматгадовую і добрасумленную працу ён узнагароджаны Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Па п'есах Уладзіміра Савуліча ажыццяўляліся пастаноўкі Нацыянальным акадэмічн
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


