Словы родныя цепляцца ў жыце…


Словы родныя цепляцца ў жыце…

14.09.2026                                                          Новости


Адбылася літаратурная сустрэча Галіны Загурскай са служачымі Полацкага памежнага атрада. Сустрэча насіла назву “Словы родныя цепляцца ў жыце…” і была прысвечана Дню беларускага пісьменства.

Спачатку адбыўся кароткі экскурс у нашу даўніну. Размова ішла пра станаўленне нашай дзяржавы, пра нашага першадрукара Францыска Скарыну, які 6 жніўня 1517 года выдаў “Псалтыр”, першую друкаваную кнігу на ўсходнеславянскіх землях, прычым цікавую прадмову да яе напісаў на старабеларускай мове. Асабліва кранаюць яго словы пра радасць ад таго што  і яго “міласцівы Бог з той мовы на свет пусціў”.

 

 

 

А пасля гучалі вершы пра нашу мову, пра ментальнасць беларускага народа, філасофскія вершы пра жыццё, пра творчасць, пра каханне.

Галіна Загурская падарыла бібліятэцы атрада зборнік “Родны край –

Наша сонца”, у якой прадстаўлены вершы трох паэтэс з Віцебшчыны: Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай.

Прысутныя шчыра дзякавалі паэтэсе за цікавую сустрэчу.

 

Віцебскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси