17.09.2026 Новости
Напярэдадні Дня народнага адзінства член Саюза пісьменнікаў Беларусі Настасся Нарэйка сустрэлася з 6-класнікамі СШ №2 Каменца імя А.І. Самуйліка. Пісьменніца расказала вучням аб уплыве падзей 1921-1939 гадоў на лёс яе сям’і, пра сваю творчасць і любоў да беларускай мовы, успомніла творы з літаратурнай спадчыны В. Таўлая, П. Пестрака, В. Ласковіча, М. Засіма.


Школьнікі актыўна ўключыліся ў размову, паразважалі аб ролі падпольшчыкаў-рэвалюцыянераў ва вызваленчым руху Заходняй Беларусі, важнасці захавання літаратурнай спадчыны.


Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


