17.09.2026 Новости
У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прайшло мерапрыемства з нагоды Дня народнага адзінства. На сустрэчу са студэнтамі завіталі настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Расна Дрыбінскага раёна іерэй Генадзь Мартынаў і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і народнага літаратурнага калектыву «Роднае слова» Наталля Ніканчук і Аляксандр Ведзянееў.

Свяшчэннік нагадаў удзельнікам аб значнасці Дня народнага адзінства, аб тым, як 17 верасня 1939 года войскі Чырвонай арміі вярнулі ў склад БССР заходнія беларускія землі. Бацюшка заўважыў, што «сёння вельмі важна нам не страціць гістарычную памяць аб сабе, аб нашым славянскім братэрстве і зберагчы і перадаць наступным пакаленням любоў да Радзімы і духоўныя здабыткі і каштоўнасці нашага роднага праваслаўя».

Наталля Ніканчук прыгадала ўспаміны свайго бацькі, дзяцінства якога прайшло пад панскай Польшчай. Затым яна прадэкламавала вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, прысвечаныя вераснёўскім падзеям 1939 года, калі ўз’яднанне ўсходняй і заходняй частак Беларусі стала радаснай падзеяй, бо здзейсніла мару беларусаў аб адзінстве краіны. На гэтую тэму яна прачытала ўрывак са свайго эсэ «Зыканско» і асабістыя вершы «Адзіны мы народ» і «Беларусь мая сінявокая».

Аляксандр Ведзянееў прадставіў свае новыя вершы «Наша сінявокая», «Абраны народ», «Мясцовая мова» і іншыя. Пптсьменнік пажадаў студэнтам актыўна ўдзельнічаць у культурным і духоўным жыцці народа і берагчы нашу родную Беларусь.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


