15.10.2026 Новости
У рамках «Тыдня бацькоўскай любові» 12 кастрычніка ў Дрыбінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Цяпло мацярынскіх сэрцаў», з удзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Цмугуновай.

Сімвалічна, што аўтар, шматдзетная маці, прыйшла на сустрэчу са сваімі блізкімі. Святлана Алегаўна выканала некалькі вершаў на тэму мацярынства і любові ў сям'і, падзялілася сваімі апошнімі публікацыямі ў перыядычных выданнях.


У гэты дзень, ва ўтульнай зале бібліятэкі, за кубачкамі гарбаты, гучалі ласкавыя і пяшчотныя словы ў адрас нашых дарагіх матуль і бабуль, шчыра ліліся добрыя пажаданні і віншаванні.
На памяць аб сустрэчы Святлана Цмугунова падаравала бібліятэцы альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная», які выйшаў у бягучым годзе.
Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


