19.10.2026 Новости
У Полацкім эканамічным каледжы адбылася літаратурная сустрэча “Песняры Полацкай зямлі”, якую правяла Галіна Загурская разам з сябрамі народнай літаратурнай студыі “Наддзвінне”. Ішла размова пра выбітных літаратараў Полаччыны і гучалі іх вершы. Быў паказаны відэафільм пра старэйшае ў Беларусі літаратурнае аб’яднанне “Наддзвінне”.

Галіна Загурская пазнаёміла прысутных са сваёй кнігай “Жывуць у Полацку стагоддзі” , якая змяшчае вершы-прысвячэнні знакамітым полацкім літаратарам а таксама партрэты літаратараў, намаляваныя аўтарам кнігі.
Паэтэса падаравала бібліятэцы зборнік з серыі “Бібліятэка паэзіі”, у які ўвайшлі творы трох паэтэс Віцебшчыны: Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай.
Затым прысутныя паслухалі творы юнага паэта з навучэнцаў каледжа.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы і зацікавіл слухачоў.
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


