У гарадскім Палацы культуры г.Полацка адбылася творчая юбілейная вечарына Марыны Шуханковай - паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з адметнай назвай : "Я беларуска і гэтым ганаруся !"


У гарадскім Палацы культуры г.Полацка адбылася творчая юбілейная вечарына Марыны Шуханковай - паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі з адметнай назвай  :

19.10.2026                                                          Новости


Вечарына прайшла ў рамках плана мерапрыемстваў, прысвечаных году беларускай жанчыны.

Вядучай мерапрыемства была  сама Марына, сцэнарый быў пабудаваны як маналог-запрашэнне, у якім натуральна спалучаліся  віншаванні ад калег-літаратараў, музычныя нумары і чытанне аўтарскіх вершаў.

 

 

 

Госці вечарыны – палачане , літаратары  регіёна, выканаўцы музычных кампазіцый   і рамансаў, у тым ліку на вершы Марыны Шуханковай.

Марына  нарадзілася ў Полацку - горадзе з тысячагадовай гісторыяй, дзе сама зямля дыхае паэзіяй. У звароце да  слухачоў Марына адзначыла, што “ Я -беларуска і гэтым ганаруся ! “ - гэта не проста словы. Гэта прызнанне ў любові да зямлі, якая нарадзіла, выхавала, дала мову, на якой  мы маем шчасце думаць і размаўляць.

 

 

 

Вечарына змяшчала некалькі  блокаў : Блок 1. Нараджэнне ( што паўплывала на любоў да Паэзіі, літаратурная школа); Блок 2.  “Дыялог з вечнасцю" (Жанр філасофскай мініяцюры, прытчы, замалёўкі з Бібліі); Блок 3. "Горад, які слухае…" (Гарадская лірыка, што для аўтара Полацк, Наваполацк, вершы-назіранні, дзе гарадскі пейзаж становіцца метафарай душэўнага стану, як нараджаліся гэтыя вершы - ад убачанай дэталі да гатовага тэксту.); Блок 4.  "Што ёсць Каханне?" любоўная лірыка, рэфлексія, вершы аб глыбока асабістым, развітанні, прабачэнні або падзяка) ; Блок 5.  «Пра Паэта і Паэзію. Місія.» (аб прызначэнні паэта, што новага ён можа сказаць? Што транслюе? Які пасыл дае слухачам?  Фестывалі, праца ў журы літаратурных конкурсаў,  якая  дае магчымачць акрыць новыя маладыя імёны  , арганізацыйная дзейнасць кіраўніка  бібліятэкі, міжнароднае супрацоўніцтва).

 

 

 

Паведаміла Марына і пра свой любімы  жанр – філасофскую лірыку, і пра свае  эксперыменты: белы верш, пераклады, верлібр, хоку, проза.

Паміж паэтычнымі блокамі , імправізацыйнымі адступленнямі  і чытаненем Марынай, як вядучай, аўтарскіх вершаў,  гучалі   музычныя кампазіцыі , у якіх   чуўся голас роднай зямлі - моцны, непакорны, жывы. 

Напрыканцы вечарыны  вядучая пажадала : “ Я хачу, каб вы забралі з сабой не толькі вершы і музыку. Я хачу, каб вы ўнеслі з сабой пачуццё - тое самае, якое я ўклала ў назву сённяшняга вечара.! Быць беларускай - гэта не проста запіс у пасведчанні аб нараджэнні. Гэта памяць аб бацькаўшчыне, аб зямлі, дзе ты нарадзілася. Дзякуй, што былі са мною. Я - беларуска. І гэтым ганаруся. І вас запрашаю ганарыцца разам са мной.”

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси