19.10.2026 Новости
У Маскве адбыўся 18-ы Міжнародны фестываль славянскай паэзіі “Поющие письмена”, які праводзіцца штогод пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця Расіі. Актуальнасць дадзенага мерапрыемства абумоўлена надзённай неабходнасцю ўмацавання культурных сувязяў і актыўнага ўзаемаабмену літаратурнымі творамі, пашырэння творчых кантактаў для ўзаемнага ўзбагачэння і развіцця славянскіх літаратур.
Мастацкім кіраўніком фестывалю з’ўляецца з першых яго мерапрыемстваў член Саюза пісьменнікаў Расіі, вядомы паэт і перакладчык Сяргей Главюк. Ён, дарэчы, і адзін з укладальнікаў беларускага тома паэзіі “Из века в век”, які быў перавыдадзены ў пазамінулым годзе.

Беларускія паэты ‒ пастаянныя ўдзельнікі мерапрыемстваў гэтага творчага форуму. У розныя гады ўдзел Святлана Быкава, Алесь Кажадуб, Міхась Пазнякоў, Валерый Ліпневіч, Яніна Босак, Рагнед Малахоўскі, Вольга Багушыньска. На гэты раз запрошаны былі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў і мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі, член СПБ Вольга Багушыньска, а таксама празаік і перакладчык Алесь Кажадуб. Сярод удзельнікаў чарговага фестывалю ‒ таксама паэты Сербіі: Любіша Сіміч, Вера Хорват, Злата Іканавіч, Таццяна Міланавіч, Славіца Масцікоса. Расію прадстаўлялі паэты Іван Белакрылаў, Андрэй Галамага, Сяргей Главюк, Наталля Елізарава, Вячаслаў Купрыянаў, Люба Берзіна.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю і першыя творчыя выступленні адбыліся у Дзяржаўным літаратурным музеі Аляксандра Пушкіна. У ролі вядучых былі Сяргей Главюк і Вольга Багушыньска. Пасля адкрыцця першае слова было прадастаўлена Міхасю Пазнякову, які да таго ж з’яўляецца старшынёю таварыства дружбы “Беларусь ‒ Расія”. Міхась Паўлавіч расказаў аб рабоце Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго сталічнага аддзялення, пра пашырэнне творчых стасункаў з пісьменнікамі Расіі, Сербіі, іншых дружалюбных краін. А таксама прачытаў свае вершы на беларускай мове. Прысутныя павіншавалі Міхася Паўлавіча з атрыманнем Літаратурнай прэміі Міністэрства культуры і Саюза пісьменнікаў Сербіі. Вершы Міхася Пазнякова, сербскіх і рускіх паэтаў артыстычна, узнёсла дэкламавал Вольга Багушыньска.

Фестывальныя мерапрыемствы на другі дзень прайшлі таксама ў Бібліятэцы замежнай літаратуры імя Рудаміна, у Доме рускага замежжа імя А. І. Салжаніцына.
Да фестывалю быў выдадзены спецыяльны альманах, у якім прадстаўлены партрэты і вершы больш як ста славянскіх паэтаў ‒ удзельнікаў папярэдніх фестываляў, прадстаўнікоў 13-ці краін.
У планах арганізатараў паэтычнага форуму правядзенне творчых сустрэч у Мінску падчас Міжнароднай кніжнай выстаўкі, што будзе праходзіць у сакавіку будучага года.
Павел Кузьміч
Фота аўтара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


