20.10.2026 Новости
У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі “Ад сэрца да сэрца” пры сталічнай Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова “Милая мама. Молитва сына.” Яе склалі вершы, апавяданні, эсэ пра самага дарагога чалавека ‒ матулю Марыю Еўдакімаўну Пазнякову, якая нарадзіла і вырасціла васьмярых дзяцей. У час Вялікай Айчыннай вайны была партызанскай связной, а пасля вайны працавала ў калгасе, выхоўвала дзяцей і ўнукаў.



Кніга, выдатна афармаваная, з каляровымі здымкамі, выйшла ў выдавецтве “Кніжны дом” на рускай мове. Вершы пераклала вядомая паэтэса Наталля Саветная, прозу ‒ сам аўтар.
Прэзентацыю правялі: мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, член СПБ Вольга Багушыньска і Міхась Пазнякоў. Прагучалі вершы і эсэ ў выкананні Вольгі Багушыньскай, Наталлі Саветнай, Веранікі Каламійцавай, Ганны Красоўскай, Роберта Багушыньскага, Міхася Пазнякова, Валянціны Драбышэўскай. Песні на вершы паэта і музыку Івана Раманчука прагучалі ў выкананні ансамбля “Мінскі гармонік” імя Івана Раманчука (мастацкі кіраўнік ‒ Іван Катовіч). Шматлікія прыхільнікі таленту М. П. Пазнякова горача апладзіравалі таксама вядомаму спеваку Аляксандру Валодчанку, які выканаў дзве песні на вершы аўтара кнігі, пакладзеныя на музыку кампазітарамі Алегам Елісеенкавым і Тамарай Кавалёнак. А завяршыў творчую імпрэзу народны артыст Беларусі, вядомы кампазітар, член СПБ Эдуард Ханок, які выканаў сваю новую песню на верш Міхася Пазнякова “Мамін бэз”.



Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігу, якую падчас прэзентацыі прадставіў слухачам дырэктар выдвецтва, член СПБ Сяргей Кузьмін.
Павел Кузьміч
Фота аўтара
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


