Сустрэча з пісьменнікамі адбылася ў СШ №11 Брэста


Сустрэча з  пісьменнікамі адбылася ў СШ №11 Брэста

20.10.2026                                                          Новости


Старшакласнікі СШ №11 Брэста сустрэліся з пісьменнікамі. Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч распавяла пра дзейнасць Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ, форум маладых літаратараў і літаратурныя конкурсы, пазнаёміла моладзь з часопісамі «Бярозка» і «Маладосць».

 

 

Лаўрэат Нацыянальнай прэміі Беларусі, паэт, перакладчык,  драматург, раманіст, дзіцячы пісьменнік, публіцыст Зінаіда Дудзюк падзялілася сакрэтамі літаратурнага майстэрства, акрэсліла  жыццёвыя з'явы, падзеі, пытанні, якія яна як аўтар ставіць у цэнтр сваёй увагі і раскрывае ў творах. У гэтым годзе пабачылі свет новыя кнігі Зінаіды Дудзюк —  зборнік казак «Хлопчык і лебедзі» ( выдавецкі дом «Звязда»), раман «Крыжовы  шлях» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), раман «Переправа через вечность» (выдавецтва «Чатыры  чвэрці»).

 

 

 Свае лірычныя вершы прачытала  паэт, дзіцячы пісьменнік, кіраўнік літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Наталля Кандрашук і як рэдактар, выдавец і складальнік шматлікіх калектыўных зборнікаў паразважала над роляй кнігі ў сучасным жыцці.

Школьнікі з задавальненнем уключыліся ў жывую бяседу, завалі пытанні пра творчасць, жыццё і планы пісьменнікаў.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси