20.10.2026 Новости
Галіна Бабарыка выступіла у праграме канцэрта «Мая любоў, мая вёска» у в. Мачуль Столінскага раёна. Канцэрт, прысвечаны прастольнаму святу і Дню маці, адбыўся ў Мачульскім сельскім доме фальклору ( былая, зусім нядаўна, школа).

Галіна Сідараўна — аўтар трох паэтычных зборнікаў «Давер», «Дарога ў восень», «Матывы Моўствы», лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям’я – Адзінства – Айчына» (2014), літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (2017), пераможца Брэсцкага абласнога конкурсу «Духоўная веліч» (2018), фіналіст шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў.
На працягу 39 гадоў Галіна Сідараўна працавала настаўніцай у роднай школе, а створаныя ёю паэтычныя вобразы адлюстроўваюць духоўнае багацце яе малой Радзімы.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


