24.10.2026 Новости
24 кастрычніка сустракае свой 80-гадовы юбілей пісьменнік Валерый Іванавіч Чудаў.
Ён закончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча ў Ленінградзе. Афіцэр запасу. Пачынаў літаратурны шлях з перакладчыцкай дзейнасці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар кніг «Морская слава Беларуси», «Дело чести», «Честь превыше смерти. Исторические рассказы» і інш.
Калегі па пяры віншуюць паважанага Валерыя Іванавіча з прыгожым юбілеем, жадаюць моцнага здароўя, творчага даўгалецця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
Саюз пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


