26.10.2026 Новости
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыя Ляшук у складзе фальклорнага калектыва «Славяначка» выступіла ў в. Палкоцічы Іванаўскага раёна. Гучалі песні на словы Яўгеніі Янішчыц, прыгожыя і кранальныя словы ў гонар маці, жанчыны-працаўніцы. Марыя Іванаўна правяла гутарку з мясцовымі жанчынамі, закрануўшы тэмы кахання, жаночага лёсу, годнасці і сапраўдных каштоўнасцяў, распавяла пра тое, як нараджаюцца паэтычныя вобразы і з’яўляюцца сюжэты празаічных твораў.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


