27.10.2026 Новости
Адбылася літаратурная сустрэча Галіны Загурскай з навучэнцамі Полацкага эканамічнага каледжа. Мерапрыемства насіла назву “Шчырыя радкі паэтэс Віцебшчыны” і было прысвечана Году жанчыны.

На сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі “Родны край – наша сонца”, у якую ўвайшлі творы Еўдакіі Лось, Веры Вярбы і Галіны Загурскай, таму размова вялася пра жыццёвы і творчы шлях гэтых паэтэс, якая суправаджалася паказам відэакліпаў.
Гучалі і запісы песень на вершы аўтараў: “Рушнікі” на словы Веры Вярбы (муз. М. Пятрэнкі), “Ты клён прыгожы…” на словы Галіны Загурскай (муз. Р. Клімуш), “Без цябе, матуля…” на словы Г. Загурскай (муз. В. Граноўскага).

Свае любімыя вершы паэтэс прачыталі навучэнцы, а вось Галіна Загурская магла і сама прадставіць сваю творчасць.
Адбылася шчырая размова, якая зацікавіла прысутных. Яны задалі шмат пытанняў, і па ўсяму адчувалася, што сустрэча вызвала добры зрух у іх душах: вочы свяціліся, гучалі словы падзякі…
Віцебскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


