28 сакавіка Наталля Касцюк адзначае 70-гадовы юбілей


28 сакавіка Наталля Касцюк адзначае 70-гадовы юбілей

27.03.2024                                                          Віншуем


Наталля Веньямінаўна Касцюк нарадзілася 28 сакавіка 1954 года ў горадзе Брэсце. Пасля заканчэння факультэта (руская мова і літаратура) Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна (1975) працавала настаўніцай Азяцкай СШ Жабінкаўскага раёна, у сярэдняй школе № 15 горада Брэста, перакладчыкам у Паўночнай групе войск Савецкай Арміі, з 1983-га па 2009 год – выхавацель Кобрынскага дашкольнага дзіцячага дома.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Першая яе публікацыя ў абласной газеце  «Заря» адносіцца да 2004 года. Друкавалася ў часопісах «Нёман» (Мінск), «Наш современник», «Фома» (Масква, Расія), у газетах «Церковное слово» і «Духовный вестник». Аўтар кнігі «Детдомовские рассказы» (Мінск, 2010).

Пераможца міжнароднага Пушкінскага конкурсу сярод настаўнікаў рускай літаратуры краін Балтыі і СНД (2005), лаўрэат VI Маскоўскага адкрытага конкурсу выданняў «Асвета праз кнігу» (2011) у намінацыі «Першая аўтарская кніга» (за зборнік «Детдомовские рассказы»).

 

Паважаная Наталля Веньямінаўна!

 

Сардэчна віншуем Вас з юбілеем! Ад усёй душы  мы жадаем Вам у гэты святочны дзень спагады і радасці, цеплыні і ўвагі, Божай ласкі і падтрымкі ад людзей, што побач, здароўя і плёну, натхнення і новых кніг, міру і ўсяго, чаго душы жадаецца.

 

                   Калегі па пяры Брэсцкага абласнога аддзялення

 Саюза пісьменнікаў Беларусі