24.02.2019 Публицистика
Эфект кінутай жонкі, або Шматразова пераабуты
Новікаў з блога “літкрытыка”, які ён сам называе ганарова “беларускі літаратурны партал”, чалавек пажылы, хворы і адзінокі.
Паводле запісу на сайце СПБ каманды Чаргінца, яго суседа па дачы, ад Новікава сышлі жонка з дачкою (праз невыносны характар), сам Новікаў пакутуе на гіпертанію (пастаянна скардзіцца на гэта публічна), на прыступы неўтаймоўнага шаленства, што чаргуюцца з бязвольнаю меланхоліяй.
Прылівы працаздольнасці саступаюць месца шматдзённай прастрацыі, замілаванне сябрамі – шматгадовай да іх нянавісці, помслівасці.
Блогер любіць судзіцца “за абразы”, аднак заўсёды прайграе. Нядаўна быў засуджаны генералам Чаргінцом, супроць якога тварыў паклёп, на вялізную суму, што вымаецца цяпер з пенсіі.
Усё гэта паўплывала на адэкватнасць ўспрымання Новікавым навакольнага свету.
Да прыкладу, так ён ацэньваў творчасць пісьменніка Южыка некалькі гадоў таму:
А гэтак ацэньвае цяпер:
Прычына злосці і шалу адстаўнога маёра – Южык пакінуў яго сайт як аўтар, за звадлівы характар Новікава, за яго паталагічную нянавісць да Расіі.
У псіхалогіі стан Новікава называецца “фіксацыяй”, эфектам “кінутай жонкі”. Шкада чалавека. Дапамажыце яму хоць маральна, калі ўжо генерал Чаргінец прыціснуў матэрыяльна. Загадзя дзякую.
Тут варта сказаць, што для псіхатыпу Новікава страшней за ўсё – адсутнасць рэакцыі на яго выхадкі. Яго псіхіка тады як бы ўзрываецца знутры. Таму нават суд з Чаргінцом і пастаянныя склокі з калегамі – ёсць паратунак для эмацыянальнага вампіра. Ён мусіць некім харчавацца псіхічна. Таму, як падлетак, да скону будзе ўсіх задзіраць, хоць бы і адбілі за гэта вантробы.
Рэч у тым, што, пакараўшы Новікава судом на буйную суму, генерал Чаргінец дэманстратыўна згубіў да яго інтарэс, не згадвае больш на сайце СПБ яго імя. Чаго беззаконнага згадваць, палічыў генерал. І сапраўды так.
Але Новікаву варта мець пастаяннага ворага, шчыпаць яго і калоць, ды каб ён даваў стрэчную і публічную рэакцыю. Тады толькі дзіўная псіхіка маёра будзе мець хоць нейкае здавальненне! У гэтым і ёсць яшчэ адзін стратэгічны ход генерала Чаргінца.
Новікаў служыў з ім, дарэчы, у Афганістане. Там, відаць, і здарыўся гэты надлом. Адчуваючы пастаянны неўсвядомлены страх, Новікаў ратуецца агрэсіяй, нападкамі на мірных пісьменнікаў.
Я бачыў салдат з Афгана, іх пры вывадзе войскаў у 1989 годзе перакідвалі ў іншыя часці. Яны даслужвалі з намі. Гэта былі маўклівыя, прыгнечаныя людзі. Нічога амаль не расказвалі пра службу ў гэтай дзікай краіне.
Адзін раз, праўда, у каравуле рускі салдат з Афгана мне сказаў – што гінулі там часта, менавіта ахоўваючы аб’екты, ідучы ў каравул, ты ёсць жывая мішэнь. Кожны раз як на смерць. І гэты салдат “забаўляўся” ў Афгане тым, што страляў з аўтамата па лямпачках асвятлення, настолькі млосна было стаяць жывою мішэнню, гарматным мясам. Надарваная псіхіка.
Маёр Новікаў, несумненна, нясе след страху ў душы. Хоць і пісаў Чаргінец, што не мае ён баявых узнагарод, “асабістам”, маўляў, перакладаў паперы з месца на месца ў штабе. Не ведаю, не трымаў свечку. Але ж сам генерал Чаргінец мае процьму баявых узнагарод, і яго псіхіка якраз засталася здароваю, здольнаю да плённай грамадскай дзейнасці.
Новікаў жа, па факце, згубіў пэўную адэкватнасць: 1) спачатку мерыўся з Чаргінцом (былым міліцыянерам) у крымінальных справах, пакуль той яго не засудзіў, 2) цяпер мераецца, будучы дылетантам у літаратуры, з прафесійным агульнапрызнаным пісьменнікам Южыкам у майстэрстве даваць словам у пысу…
Што ж, вольнаму воля…