Пенсіянер Новікаў, або Няспраўджаная галадоўка


Пенсіянер Новікаў, або Няспраўджаная галадоўка

04.03.2019                                                Публицистика


Алесь Новікаў, рускамоўны літаратар з блога “літкрытыка”, пацярпеў ад лёсу некалькі цяжкіх удараў. У ліхія 90-я ён быў звольнены ў “органаў” у званні маёра, а гэта, як намякнулі мне ў Саюзе Пісьменнікаў Беларусі, звычайна бывае толькі за прафесійную непрыдатнасць. Бо задужа маладым аказаўся Новікаў па-за соцыумам.

Але генерал Чаргінец, шырокай душы чалавек, сацыялізаваў Новікава ў пачатку 2000-х, у памяць пра іх сумесную службу ў далёкім Афганістане.
Чаргінец узяў яго да сябе памочнікам – у справе стварэння новага саюза літаратараў, бо стары аказаўся духоўны імпатэнтам, і трэба было нацыянальную літаратуру хоць неяк, з дапамогай дзяржаўных мыліц, падтрымліваць. Новікаў, па сутнасці, стаўся падручным генерала, які ў сваю чаргу быў там старшынёй.

То бок Чаргінец, заслужаны і ўплывовы чалавек Беларусі, адрадзіў маёра, які пасля звальнення з “органаў” апынуўся на ўзбочыне чалавецтва. Новікаў замітусіўся тады, у 90-я, і нават скончыў паспешлівыя курсы псіхолагаў, пусціўшыся зарабляць грошы на няшчасцях разгубленых грамадзян.

Аднак тое, што прапанаваў Чаргінец, давала не толькі грошы, але і грамадскі статус. Бо не сацыялізаваны маёр дужа пакутаваў ад таго, што быў на ўзбочыне. Ужо яму самому, схільнаму да навязлівых думак, патрэбны быў псіхолаг-спецыяліст, па вялікім рахунку. Чаргінец яго выратаваў ад глыбіні роспачы.

І вось зусім нечакана, знянацку, за ўсё добрае, што зрабіў генерал для Новікава – той падставіў яго люта і брыдка: стаў крытыкаваць на сваім сайце, пляцоўку для якога купіў на быццам бы свае грошы, не каго іншага – а літаратурных высокапастаўленых чыноўнікаў. Нават акадэміка Гніламёдава. То бок адстаўны маёр – паўстаў на адзінага акадэміка філалогіі Беларусі.
Чаргінец спрабаваў па-добраму ўтаймаваць баявога таварыша, па-харошаму. І прасіў, і пераконваў, што, крытыкуючы акадэміка, ты, Сашка, ствараеш больш праблемы не акадэміку, а мне, твайму дабрадзею, выратавальніку.

Але маёр упаў у гардыню (ён атэіст) і заўпарціўся – буду крытыкаваць! Чым разбурыў шматгадовае прыяцельства з генералам. Ну а пасля ўсе ведаюць: гэта гогалеўская аповесць пра тое, “Як пасварыліся Іван Іваныч з Іванам Нікіфаравічам”. За двума выняткамі: 1) прычына сваркі не была пусцяковая, 2) роўні паміж генералам і маёрам ніколі не існавала, колькі б маёр ні пнуўся. Ён быў не сябар, а толькі падручны. Ад чаго таемна пакутаваў.

Закончылася тое для маёра сумна, нявесела, нават катастрафічна – ён быў выкінуты з саюза пісьменнікаў, куды, чаго таіць, быў узяты Чаргінцом па блаце: на момант прыняцця ў саюз не меў ніводнай выдадзенай кніжкі і нічога, апроч службовых папер, за жыццё не пісаў.
С літаратарскай суполкі – вон, далоў.

Зноў не сацыялізаваны, з усімі наступствамі: зацяжная хандра, прыняцце алкагольных напояў, агрэсія, жыццё пакацілася пад адхон. А галоўнае, Новікаў доўжыў упарціцца – крытыкаваць высокапастаўленых чыноўнікаў, чыніць паклёп на Чаргінца, генерала…
І вось тут ён уляпаўся і згарэў: Мікалай Іванавіч Чаргінец, былы міліцыянер, паважаны ў рэспубліцы чалавек, – яго засудзіў жорстка і справядліва: цяпер сціплы маёр аддае ці не палову пенсіі генералу.

Ад адчаю Новікаў хацеў скончыць жыццё галадоўкай, публічна палохаючы грамадства. Але грамадству, як заўсёды, было фіялетава на пакуты былога асабіста-гэбіста. І інстынкт самазахавання вярнуў маёра да жыцця – але спустошаным, без грошай і адзінага свайго козыра: творачы паклёпы на людзей, Новікаў адначасова палохаў іх судом. Але цяпер вопытны Чаргінец выбіў гэты блеф з рук Новікава – “кароль” аказаўся голы, на паверку гэта слабы хворы гіпертонік блізу 70-гадовага ўзросту. І ўсё. Кропка.

З нішчымнага адчаю пенсіянер працягвае, зрэшты, шкодзіць людзям. Вось што ён піша пра аперацыю рускіх войскаў у Сірыі, якія, дарэчы, запрошаны Прэзідэнтам Асадам туды на законнай падставе. І мэты рускіх там – кантроль бліжняга Ўсходу, парадак там, вызваленне ад банд тэрарыстаў і доступ да нафтавых залежаў, да таннай нафты, будзем казаць прама.

А што такое танная нафта, і наогул нафта і газ, не сацыялізаваны маёр, забыў – гэта і ёсць наша цывілізацыя, жыццё. Бо менавіта нафту і газ амаль бясплатна дае нам, Беларусі, гэта “страшная”, “жудасная”, паводле пенсіянера Новікава, Расія. То бок нам, у якіх няма ні мора з ласосем, ні алмазаў, ні нават страявога лесу, а тым больш энераносьбітаў, даецца амаль бясплатна жыццё. А Штаты, на якія арыентуецца, лаючы Расію, маёр, нам усяго гэтага даваць не стануць ніколі – а ўчыняць, калі што, другую Ўкраіну, дзе палова насельніцтва ездзіць мыць сарціры ў Еўропы і ў Маскву з Піцерам, каб не сканаць з голаду.

Міхась Южык: https://iuzhyk.livejournal.com/

От себя добавлю, что Михась Южик не знает некоторые подробности. В частности, не точна фраза, что А.П.Новиков "быў узяты Чаргінцом па блаце"; на самом деле, принятие будущего "литкритика" в СПБ лоббировал другой человек. Но в целом психологический портрет несостоявшегося самоубийцы очень точный, жёсткий. Южик, человек непростой судьбы, умеет быть объективным и к себе, и к другим.
Анатолий Матвиенко