29.06.2019 Публицистика
Не особо примечательное в литературном мире событие вызвало эмоциональную реакцию Александра Новикова, изголодавшегося по информационным поводам. Даже этот незначительный факт, никоим образом не относящийся к деятельности СПБ, Новиков умудрился использовать, чтобы снова помянуть председателя нашего Союза. Переругиваться с "ЛитКритикой" по каждому ничтожному случаю не стоит. Зато очень правильную отповедь интернет-вруну выдал Михась Южик в своём блоге.
Міхась Южык
ЛіМаразм-new era-№32
Бахарэвіч, прыяцель Новікава, дужа пакрыўдзіўся
Хочацца сказаць пару слоў зноўку пра Алеся Новікава, які мэтай свайго жыцця ўстанавіў помсту людзям. Чорнае-белае – ёсць яго асноўны дэвіз. Я не сустракаў ніводнага разу разгорнутых, дыферэнцыраваных артыкулаў ад “Алеся”. Адно толькі “мой вораг – мой сябар”, прычым гэтыя паняцці ў блогера, бывае, пераварочваюцца не раз.
Мікалай Чаргінец пісаў, што, прыняўшы Новікава спачатку сабе падручным у палітычнай кар’еры, а потым ужо і ў СПБ, дзе Чаргінец старшыня, – даводзілася неаднойчы адклікаць Новікава ўбок і прасіць не хваліць сябе настолькі ялейна. Бо ў Чаргінца, як у выбітнага творцы, ёсць пачуццё меры і раўнавагі. Новікаў жа, чалавек эпелептоіднага складу характару, разумее адно “чорнае—белае”. Прычым белае атаясамліваецца з “сябар мой” ці “прыяцель”, а чорнае – з “вораг”, не менш. Такі Новікаў.
Не думаю, што Бахарэвіч падасць некалі “Алесю” руку за яго старанныя дыфірамбы. Бо Альгерд – яскрава выяўлены беларускі нацыяналіст, які за гэта фундуецца з Захаду. Новікаў жа – рускамоўны тыпаж і ненавіснік беларушчыны як такой, хоць і паталагічна ненавідзіць заадно і Расію і Пуціна.
Гэтая дзівосная метамарфоза ўказвае роўна на тое, што ненавідзіць Новікаў усіх, апрача сяброў. А сяброў у яго – няма. Апошні “сябар”, паэт Грышкавец – уцёк з сайта Новікава роўна тады, калі Чаргінец праз суд пачаў караць “Алеся” за яго нахабны паклёп. Грышкавец вядомы сваёй баязлівасцю і пачуццём самазахавання, у адрозненне ад Новікава, які з адчаю гатовы “за ідэю” загінуць праз галадоўку. Зрэшты, і галадоўка аказалася фарсам і паказухаю.
Ідэя насамрэч новікаўская такая: усе казлы і сволачы, акрамя мяне, “Алеся”.
Дык вось Бахарэвіч якраз даволі таленавіты празаік, калі параўноўваць яго з нічшчымнымі творамі Гапеева, графамана, або з тым жа Новікавым – прымітыўная канцылярская мова якога не павінна дзівіць: ён усё жыццё працаваў у сховішчах КДБ.
Аднак бяда Бахарэвіча ў тым, што ідэя яго твораў – пустата: або аблаяць усіх беларусаў гадамі, або пахваліць рыхлую “Эўропу”, што насамрэч коціцца ў тартарары і хутка страціць не толькі адвечную хрысціянскую ідэю сваю, а і матэрыяльныя целы: нараджальнасць значна меншая за смяротнасць, і неўзабаве белае карэннае насельніцтва заменіцца там неграмі ды арабамі. Але на век Бахарэвіча хопіць, таму ён смела прапагандуе і навязвае нам чужасныя еўрапейскія каштоўнасці рыхлага гуманізму.
Гуманізм жа заснаваны або на грамадскіх законах, пісаных немаведама кім і як, або на сумленні, якое, паводле генія сусветнай літаратуры Дастаеўскага, без Бога заўсёды заблытаецца. Што і паказаў не Бахарэвіч нават, а куды больш таленавіты яснапаляснкі старац Талстой. Ён хацеў па сумленні ды розуму – а выйшла кепска, трагічна, бо і ён сам і жонка пры канцы жыцця, лічы, з’ехалі з глузду.
Зрэшты, Новікаву, блогеру (не барду), на гэта глыбока начхаць. Ён наогул ні ў што не верыць, апроч дарвінаўскага адбору, і нікуды не імкнецца, акрамя вечнай смерці – бо што яшчэ можа чакаць атэіст?
Новікаў проста перабывае нудлівы час на зямлі, збіраючы ўсе магчымыя скандалы белліту і гэтым мацуючы свой статус неўтаймоўнага праўдасека. Праўдасек, праўда, аказаўся на паверку паклёпнікам. Што паказалі дзяржаўныя суды, якія гарапашны блогер усе прайграў Чаргінцу.
https://iuzhyk.livejournal.com
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси