Міхась Южык працягвае: прозвішча Новікава нездарма сугучнае пэўнай установе за Мінскам


Міхась Южык працягвае: прозвішча Новікава нездарма сугучнае пэўнай установе за Мінскам

30.07.2019                                                Публицистика


Маленькія герастраты, новікавы нашага часу

Геростра́т (др.-греч. Ἡρόστρατος) — житель древнегреческого города Эфеса (ныне территория Турции), который сжёг знаменитый храм Артемиды в своём родном городе летом 356 года до н. э.

По рассказу древнегреческого историка Феопомпа (в передаче Валерия Максима), Герострат сознался во время пытки, что поджёг храм для того, чтобы его имя помнили потомки. Эфесцы приговорили его к казни и постановили никогда не упоминать его имя. Однако Феопомп, рассказавший о преступлении Герострата, сохранил таким образом его имя для потомков.

Такім чынам, людзі ўкладалі свае намаганні стагоддзямі ў культуру храма, а Герастрат яго спаліў і стаўся куды больш вядомы ў гісторыі, чым большасць тадышніх навукоўцаў і мастакоў. Зніклі іх тварэнні ды імёны, а Герастраст цудоўна пачуваецца ў нашай памяці.

Яшчэ адна прытча.

У дзяцінстве адзін наш далёкі родзіч, асіповіцкі хлапчук, любіў задзіраць на вуліцы здаравілаў, якія малгі лёгка надаваць яму па карку. Ён станавіўся пад іх варотамі і дражніў і кідаў каменне, але як толькі тыя хлопцы перамахвалі праз плот, каб яму надаваць – наш дзіўны родзіч, з бледным ад жаху тварам, задаваў такога драпака, як Электронік у вядомым савецкім фільме. І ўрываўся праз весніцы на наш двор, ратуючыся. Ён увесь тросся. З вуліцы яму пагражалі расправаю. Але праз пару гадзін гэты гарэза зноў дражніў здававілаў пад іх варотамі. І так з дня на дзень.

Гэта паталагічная псіхіка, якая патрабуе моцных эмоцый, адрэналіну, і не важна, негатывам тое выклікана ці не. Хлапчук імкнуўся атрымаць па шыі несвядома.

І вось думаю я: задзіраючы старшыню СПБ Мікалая Чаргінца, генерала, некалі начальніка крымінальнага вышуку БССР – ці такія ж эмоцыі зазнае блогер Новікаў, прозвішча якога нездарма ж сугучнае пэўнай установе за Мінскам?

Прычым калі раней блогеру ўдавалася схавацца за весніцы, перш чым генерал яго нагоніць і павалачэ ў пастарунак, то цяпер не – за свае публічныя нагаворы, абразы, якія для сябе блогер лічыць бязвіннымі штукарствамі, гэты 70-гадовы падлетак адказвае па поўнай у дзяржаўных судах.

Пасля чарговага прачуханца ад Чаргінца ён трымаецца, як запойны, пару дзён, або нават тыдзень, бродзячы па смалявіцкіх ваколіцах. А затым – не ў змозе трываць эмоцыі – бяжыць за свой старэнькі камп’ютар ды зноў аблівае высокапастаўленага Чаргінца бяздоказнымі памыямі.

Вось з апошняга прыступу шалу неўтаймоўнага блогера Новікава: “Мерзкий индивид Николай Чергинец продолжает безнаказанно унижать честь и достоинство известных писателей”

Гэта, спадары, не абы-што, а загаловак на “перадавіцы” яго дзівоснага сайта. Тут да доктара не хадзі – у самой назве абраза. Без лупы бачна.

Так хто каго абражае?

І якраз суды дзяржаўныя пацвердзілі, што не генерал адстаўнога маёра няславіў, а наадварот – Новікаў Чаргінца.

Таму толькі чарговым прыступам таемнай хваробы я магу гэты выбух назваць. Зноў тырчыць ля варот Чаргінца і дражніцца гэты падлетак у чаканні, што здаравіла перамахне праз плот ды навешае кухталёў.

Больш падрабязна тут https://iuzhyk.livejournal.com

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси