Літаратурны мост: Брэст–Барнаул


Літаратурны мост: Брэст–Барнаул

Сумеснымі намаганнямі Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Барнаульскае літаратурнае агенцтва “Неа-літ” ажыццявілі літаратурна-выдавецкі праект “БрэстБарнаул”. Адміністратыўныя цэнтры Брэсцкай вобласці і Алтайскага краю раздзяляюць многія кіламетры, але слова здольна аб’ядноўваць народы, а творчасць – умацоўваць адзіны духоўны фундамент.

У склад рэдкалегіі з беларускага боку ўвайшлі маладыя творцы – пісьменнік-фантаст Сяргей Белаяр, які даўно супрацоўнічае з барнаульскімі пісьменнікамі, паэт Настасся Нарэйка і аўтар гэтых радкоў.

У міжнародным літаратурным зборніку прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў: Зінаіды Дудзюк, Валерыя Грышкаўца, Любові Красеўскай, Таццяны Шульгі, Ірыны Морых, Сяргея Белаяра, Таццяны Дземідовіч, Вячаслава Бельцюкова, Надзеі Парчук, Галіны Бабарыкі, Аксаны Валуй, Георгія Тамашэвіча, Юрыя Мацюшкі, Аляксандра Валковіча і барнаульскіх фантастаў Ганны Самойлавай, Ларысы Тарошчынай, Алены Вазнюк, Таццяны Блэйзы, Алены і Святланы Шагака, Наталлі Грыневіч.

У прозе і паэзіі пісьменнікі падзяліліся родным і дарагім, расказалі аб мінулым і сучасным, непрадказальнасці лёсу і фантастычнай далечыні, у светлых пачуццях і высокіх імкненнях паказалі еднасць душы, нягледзячы на мяжу і вялікую адлегласць паміж гарадамі.

Цікава, што кніга пабачыла свет адначасова ў беларускім і расійскім выдавецтвах і стала своеасаблівым літаратурным мастком паміж дзвюма дзяржавамі.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

СКАЧАТЬ