ВАБЮЛІМАНС


ВАБЮЛІМАНС

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” да сёлетняга Дня нараджэння выдатнага песняра беларускай зямлі Максіма Багдановіча (нар. 9 снежня 1891), як кажуць, заканчваючы каляндарны год выпуску кніжнай прадукцыі, ажыццявіла выхад цэлага шэрага кніг, альбомаў, манаграфій, успамінаў розных аўтараў пра розных творцаў. Адным з такіх выданняў з’яўляецца кніга Уладзіміра Навумовіча пра Максіма Багдановіча. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Кніга Уладзіміра Навумовіча – эпісталярны раман пра каханне Максіма Багдановіча, заснаваны на творах паэта, успамінах родных і блізкіх, даследаваннях навукоўцаў. Кніга носіць мастацка-дакументальны характар.

“ВАБЮЛІМАНС” – “ВОБЮЛИМАНС» (руск., читать справа налево) – «С НАМИ ЛЮБОВЬ».

Таемны надпіс у лісце А.С. Пушкіну, напісаны на лацінскай і рускай мовах (WOBULIMANS – ВОБЮЛИМАНС) яго каханай, над разгадкай якога біліся літаратуразнаўцы, надпіс выпадкова камусьці трапіў на вочы, бо перапіску каханая спаліла. Анаграма, разгадкай якой захапіўся і герой рамана, беларускі паэт і яго каханая.

Чаму эпісталярны раман?

У наш век, “даволі тлумны”, дзе пануюць гаджэты і элетронныя носьбіты камунікацый, даўно “загадалі жыць” лісты, паштоўкі, тэлеграмы, ніхто і амаль ніколі не піша пісьмы, якія называюць “запёкшайся крывёю часу”, секунднай стрэлкай гісторыі, аўтару хацелася вярнуць чытача ў той замілаваны час, калі ў лістах звярталіся на “Вы” і на “Ты”, з ужываннем абавязковых памяншальна-ласкальных суфіксаў. Ды, зрэшты, такая форма асабістых узаемаадносін надзвычай даходлівая ў разуменні узаемных стасункаў у каханні маладых. Карацей, пішыце пісьма дробным почыркам, бо “месца мала ў рукзаку”. Эпісталярны раман Уладзіміра Навумовіча “Вабюліманс” – біяграфія кахання вядомага паэта ў пісьмах, створаных самім аўтарам, гэта аўтарскі вымысел, дзе і сам наш закаханы герой і яго каханая, тыя прыемныя асобы, якія прыўнеслі ў жыццё  творцы хоць якое-небудь ласкавае пачуццё, надзею на ўзаемнасць, хто спатоліў яго прагу па высокаму і светламу пачуццю роднасці,зведаў з ім хоць “одну, но пламенную страсць”, хто дапамог яму аблегчыць пакуты, згрызоты і мінтрэгі, звязанныя з невылечнай хваробай. Сухоты забіралі аднаго сямейніка за другім: памерлі ў маладым веку маці, мачыха, браты і сёстры; падумаць толькі , у сям’і бацька, які пасля смерці жонкі застаўся зусім адзін, з 12 дзяцей пахаваў 9.

Але не на хваробу аўтар рамана робіць акцэнт, а на тыя светлыя, яскравыя, сонечныя і зорныя пачуцці, якія перажываў  паэт у маладыя гады. У сваім дваццаціпяцігадовым ўзросце, у які ўкладваўся, па сутнасці, увесь шлях яго зямнога існавання і ўсё тое незвычайнае і вялікае, зробленае ім у паэзіі, прозе, крытыцы, перакладах, гісторыі, літаратуразнаўстве, які і сам асабіста і ўсім сваім жыццём сцвердзіў, што беларуская літаратура ніякі “не монстр, не рарытэт, не ўнікум”.

Геніі падобны на іншых людзей, але на іх – ніхто.

Галоўны подзвіг генія Максіма Багдановіча, што ён сцвердзіў у сваёй душы Маці-Беларусь. Здолеў там, у далечыні ад Радзімы, на берагах Волгі, дзе ён рос і гадаваўся, адчуць і зразумець “голас крыві” роду па факту нараджэння, народу, пра які увесь час думаў, покліч-позву душы паэта і патрыёта “краіны-браначкі”, якую ён “выбудаваў “, “вынасіў”, “адстаяў” і “ўзгадаваў”, дзеля якой прасіў “умерці дазволь”. Праз самапазнанне –самавызначэнне – самасцвярджэнне, праз самаідэнтыфікацыю, разуменне сябе часцінкай далёкай краіны, самаўдасканальванне, праз нашу  самабытнасць, энцыклапедычнасць ведаў, праз нашу беларускую самасць.

Максім Багдановіч – выдатны сын Беларусі, ён кахаў і яго любілі, ён жадаў, прагнуў працягу жыцця ў новым жыцці.

- Хто вы такія? Што вы за народ? – так пытаўся паэт у простых людзей.

Паэт адчуў і здолеў выразіць покліч продкаў, покліч роднай Беларусі. Дзеля Беларусі паэт жыў і тварыў!!!

Прэс-служба Саюза пісьменнікаў Беларусі

Падчас прэзентацыі рамана

СКАЧАТЬ