
Ужо больш дзясяці гадоў дзве творчыя рэгіянальныя арганізацыі – Гомельскае абласное аддзяленне СПБ і Бранская абласная пісьменніцкая арганізацыя Саюза пісьменнікаў Расіі плённа супрацоўнічаюць на літаратурнай ніве. Праводзяцца сумесныя творчыя сустрэчы, паэтычныя пераклічкі, прэзентацыі кніг і альманахаў, арганізоўваюцца фестывалі і разнастайныя канферэнцыі, дзе пісьменнікі дзвюх абласцей-суседак дзеляцца сваімі поспехамі і напрацоўкамі, абагачаюць адзін аднаго творчым вопытам.
Паклапаціліся літаратары і пра чытачоў: з мэтай задавальнення попыту рэгіянальных бібліятэк на творы значных пісьменнікаў Гомельшчыны і Браншчыны падрыхтавалі сумесны зборнік паэзіі і прозы пад назвай “На славянском поле”. А выйшла кніга ў серыі “Бібліятэка Гомельскага аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (галоўны рэдактар і укладальнік - Уладзімір Гаўрыловіч, выдавецтва “КПУП “Калор”, г. Мазыр).
Аматараў паэзіі парадуюць творы бранскіх паэтаў Людмілы Ашэка, Уладзіміра Сарочкіна, Віктара Валодзіна, Аляксандра Дзівінскага, Аляксандра Карнеева, цікавыя празаічныя творы прапануюць Дзмітрый Стахорскі, Аляксандр Несцік, Аляксандр Ражнін і іншыя рускія пісьменнікі.
У кнізе шырока прадстаўлена і творчасць літаратараў Гомельшчыны: паэтаў Аляксандра Атрушкевіча, Ганны Атрошчанкі, Міхася Болсуна, Тамары Кручэнкі, Ніны Шкляравай, Ліліі Вялічка, Валерыя Ветошкіна, Святаслава Крупенькі, Міколы Ждановіча і многіх іншых, празаікаў Васіля Ткачова, Валянціны Кадзетавай (Арэставай) і іншых.
Міхась СЛІВА
СКАЧАТЬ