Крыніца вечнай прыгажосці


Крыніца вечнай прыгажосці

Новая кніга Алены Матвіенкі, якая жыве і працуе ў Гомелі, называецца сімвалічна “На рушниковом поле” (Мазыр, КПУП “Калор”, 2019). Паэтэса і перакладчыца – член Саюза пісьменнікаў Беларусі – піша на трох мовах: беларускай, украінскай, рускай. У гэтую кнігу ўвайшлі творы, напісаныя па-руску.

Па-мойму, новы зборнік – самае значнае дасягненне ў творчасці аўтара:  у вершах моцна гучаць вечныя тэмы пошуку сэнса жыцця, патрыятызму і веры, сцвярджаюцца агульначалавечыя каштоўнасці.

У зборніку некалькі раздзелаў. Адзін з іх прысвечаны дзяцінству, якое прайшло ў Украіне. Шчыра, сардэчна, з замілаваннем успамінае  Алена Матвіенка пра сваіх родных і блізкіх, пра малую радзіму.

Любоўю да Беларусі, куды паэтэса пераехала, дзе вучылася, жыве зараз і працуе, да прыроды і людзей, якія насяляюць нашу краіну, прасякнуты творы, змешчаныя ў раздзеле “На рушниковом поле Беларуси”:

На белоснежном рушниковом поле

Твоих святых просторов, Беларусь,

Я вышила узоры женской доли,

Любовь к земле и неземную грусть.

 

Я вышивала мужество и силу,

Цветение весны, сомнений гарь.

Старательно стежки я наносила,

Как бабушка меня учила встарь…

Да слёз кранаюць вершы, прысвечаныя мужнасці і гераізму нашага народа ў грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны, ахвярам, прынесеным на алтар Перамогі дзеля свабоды і незалежнасці нашчадкаў:

В лесу окопы – как в судьбе

Непоправимая прореха.

Земля в себе, а я в себе

Несем войны шальное эхо.

 

Сквозь строки писем фронтовых,

В салюте стран освобожденных

Я слышу голос неживых

И вижу слезы нерожденных…

(В лесу окопы…)

З болем гаворыць паэтэса пра чарнобыльскую трагедыю, пра катаклізмы, якія давялося перажыць людзям, выселеным з родных мясцін:

Там время до атома стронция сжалось

И плачет глазами холодных домов.

И тлеет в груди неизбывная жалость

У многих,  внезапно покинувших кров.

 

К нашедшим приют в новостройках столицы

И новые песни пришли, и дела.

Но часто по-прежнему ночью им снится

Лесная дорога, что к дому вела.

(“Лесная дорога”)

Для вершаў Алены Матвіенкі характэрны вобразнасць, афарыстычнасць: “Над домом сутулым, что спешно оставлен…” (быццам бачыш тую хату, якая засталася без гаспадароў і асірацела,  адразу неяк сселася), “Чем меньше сил, тем больше места вере», “Не все, что ценно здесь, уместно там. //Пора пересмотреть приоритеты”). Прыкладаў можна прыводзіць шмат, яны сведчаць аб паэтычным майстэрстве аўтара.

Кніга “На рушніковом поле” – пра многае, але ўсе творы аб’ядноўвае адно – Любоў. Любоў да Радзімы, бацькоўскага дому, да мужчыны, працы, сяброў… І гэтае цудоўнае пачуццё чырвонай ніткай праходзіць праз усе вершы таленавітай паэтэсы.

Пра што б ні пісала Алена Матвіенка, на першым плане ў яе – сапраўдныя пачуцці, хваляванне за іншых, жаданне паўнаты жыцця. Яе лірычны герой прымае бескампрамісныя рашэнні, іншы раз занадта катэгарычныя, але заўсёды – ад чыстага сэрца. 

Не ўсё гладка ў жыцці. Але, як піша Алена Матвіенка ў вершы “Бывает”,

Случается: средь хлябей и тумана

Видна дорога и тепло в груди,

И цель ясна, и вера не обманна,

И радуга сияет впереди.

Кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага за 2019 год.

Міхась СЛІВА

СКАЧАТЬ