
“Калі пачалася вайна, мне было 5 (7, 10, 15 …) гадоў,” – такім чынам пачынаюцца ўспаміны большасці герояў апавяданняў, замалёвак, сабраных у чарговай кніжцы Віктара Сабалеўскага “Падстрэленае дзяцінства”. У невялічкай вёсачцы Андрушы і мястэчку Магільна, пад Віцебскам і ў Мінску, на Смаленшчыне і Украіне сустрэла вайна дзяцей, падлеткаў, ураджэнцаў і сённяшніх жыхароў Уздзеншчыны. Хтосьці з іх перажыў ліхалецце ў зямлянках у лясной глушы, іншыя сталі малалетнімі вязнямі (трапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры ці на прымусовыя работы ў Германію), удзельнікамі працоўнага фронту, некаторыя, рана пасталеўшы, дапамагалі дарослым змагацца з ворагам у партызанскіх лагерах. Яны бачылі кроў, боль і пакуты, зведвалі голад, холад і ў першыя пасляваенныя гады…
Пра няпростыя жыццёвыя лёсы дзяцей вайны, іх бацькоў аўтар расказваў напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і такой жа гадавіны Вялікай Перамогі на старонках раённай газеты, а цяпер гэтыя аповеды сабраныя ў асобную кніжку.
Кніга накладам 250 асобнікаў пабачыла свет дзякуючы выдаўцу Зміцеру Коласу.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
СКАЧАТЬ