Мае меркаванні


Мае меркаванні

30.06.2020                                            Слово писателю


Развіццё – закон руху як асобнага чалавека, так і цалкам грамадства. Але ў гэтым працэсе, як правіла, узнікаюць складаныя перыяды. Яны падобныя на тыя “пераходныя гады” ў развіцці чалавека, калі патрэбна змяніць “колькасць” назапашанага досведу на яго “якасць”.

Але ж, на маю думку, любое развіццё павінна праходзіць павольна, памяркоўна, планамерна. Разумныя людзі заўсёды імкнуцца да міру і ладу і будуць рабіць усё так, каб не парушыць той падмурак, які быў пабудаваны намаганнямі і працай папярэднікаў, каб на тым падмурку мірна і памяркоўна развіваць і ўдасканальваць жыццё ва ўсіх яго сферах. Але ж ёсць і неразумныя людзі, якія ідуць па шляху разбурэння. Яны выракаюць астатніх на пакуты: ахвярамі іх неразумнасці можа стаць шмат людзей, у тым ліку і дзеці, і старыя, ды і самі ініцыятары разбуральных метадаў могуць пацярпець...            

Таму асабіста я вельмі спадзяюся на разумнасць і свядомасць кожнага грамадзяніна Беларусі, на ўсведамленне адказнасці за свае рашэнні і дзеянні, на мірныя і бяспечныя для ўсіх жыхароў краіны меры і метады рэгулявання ўзнікаючых пытанняў ва ўсіх сферах жыцця, каб не падвесці пад небяспеку сваіх самых блізкіх людзей, дзяцей, бацькоў, сяброў і сваіх суайчыннікаў. 

Розуму нам усім і мудрасці ў прыняцці рашэнняў!

Святлана Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі