Што мяне, пісьменніка, чалавека, грамадзяніна, хвалюе?


Што мяне, пісьменніка, чалавека, грамадзяніна, хвалюе?

06.07.2020                                            Слово писателю


Збор подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта краіны паказаў, што многія ў нас не ведаюць заканадаўства  ці груба ігнаруюць яго, не прытрымліваюцца грамадскага парадку… Выкарыстоўвалі гэту звычайную працэдуру ў правядзенне акцый пратэсту супраць улады, кіраўніка Беларусі. Наладжвалі несанкцыянаваныя мітынгі, зборышчы, жывыя ланцугі. Усяляк імкнуліся справакаваць органы ўлады, парушалі спакойнае, нармальнае жыццё. На сваіх старонках у інтэрнэце некаторыя дазваляюць сабе зневажанне Прэзідэнта краіны, перакрэсліваюць відавочныя важкія дасягненні Беларусі за апошнія два дзесяцігоддзі. Чорнай фарбай малююць нашу рэчаіснасць, часам даходзяць да непрыстойнасці, хлусні…

Ва ўсе часы, пры любым кіраўніку дзяржавы была, ёсць і будзе іншая думка, апазіцыйнае меркаванне. Але гэта павінна ісці не на злом усяго, а на стваральнасць, развіццё, клопат пра народ, пра мір і дабрабыт. Здаровая апазіцыя павінна агітаваць рэальнай праграмай.

Не толькі дзіка, але і злачынна загадзя гаварыць пра вынікі галасавання, якое пройдзе 9 жніўня!.. Так звычайна робяць слабакі, зласлівыя, несумленныя людзі. Прагаласуем 9 жніўня, і як вырашыць большасць выбаршчыкаў, так і павінна быць! Ніякай агрэсіі!

Я бываю ў розных кутках Беларусі і далёка за яе межамі. Колькі светлай зайздрасці, захаплення нашай краінай, імкненнем Прэзідэнта рабіць усё магчымае ў інтарэсах людзей, будучыні, захавання суверэннасці, міру і парадку ў краіне!

Будзьце разважлівымі, міралюбнымі, шчырымі! Праблемы трэба вырашаць усім разам, а не выкарыстоўваць у бруднай барацьбе за ўладу. Закон і парадак — вышэй за ўласныя амбіцыі розных груповак! Захаваем нашу Беларусь квітнеючай, міралюбнай, працавітай! Працай і верай будзем умацоўваць і ўзбагачаць яе!

Міхась ПАЗНЯКОЎ, пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і многіх іншых Рэспубліканскіх і Міжнародных літаратурных прэмій, дзядуля 13 унукаў!

Крыніца