
Менавіта так называецца зборнік паэтычных перакладаў з рускай мовы на беларускую, якія выканалі паэты Гродзеншчыны, удзельнікі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычнага перакладу «Берега дружбы» (Растоўская вобласць).
У зборнiк уключаны пераклады на беларускую мову паэзii такіх расійскіх і ўкраінскіх аўтараў, як: Ларыса Бекрашава, Аляксандр Дашко, Лiдзiя Жалязоўская, Вольга Звягiна, Вiктар Ушакоў, Вольга Шаблакова, Крысцiна Андрыянава, Маргарыта Чакунова, Мiкалай Дзiк, Вiктар Раманенка, Вольга Раўчанка, Наталля Кандаурава, Фаiна Ташманава, Таццяна Чэрвонная, Таццяна Кiслiцына, Андрэй Нiканчык, Сяргей Егiянец, Леў Iстомiн, Ягор Казлоў, Антон Школьнiкаў, Святлана Качаргiна, Лiзавета Малышава, Дар’я Фамiна, Ксенiя Абрамава, Дзмiтрый Бялкоў, Святлана Карлава.
У ролі паэтаў-перакладчыкаў у зборніку «З цеплынёй на далонях» прадстаўлены нашы землякi: Людмiла Кебiч, Пётр Сямiнскi, Вiкторыя Смолка, Алена Марынец, Алiна Паўлоўская (Гродна); Вiктар Курловiч, Таццяна Лазарчык (Ваўкавыскi раён); Наталля Цвiрко (Шчучынскi раён); Антон Мальшэўскi (Смаргонскi раён). Літаратурныя пераклады, выкананыя прадстаўнікамі Гродзеншчыны, атрымалі высокую ацэнку экспэртаў. А арганізатарамі V Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычнага перакладу «Берега дружбы» было прынята беспрэцэдэнтнае рашэнне аб выданні твораў прынёманскіх паэтаў-перакладчыкаў асобнай кнігай.
Выданне змяшчае партрэты, бiяграфiчныя звесткi перакладчыкаў i аўтараў тэкстаў-арыгiналаў. У кнiзе 102 старонкi, пераплёт мяккi. Наклад 100 асобнiкаў. Палiграфiчнае выкананне: Друкарня выдаўца С.А.Ступiна, г. Таганрог, Растоўская вобласць. Кнiга «З цеплынёй на далонях» выдадзена пры фiнансавай падтрымцы Фонда прэзiдэнцкiх грантаў РФ.
Прэс-служба Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ
НЕПАДЗЕЛЬНАЯ ЕДНАСЦЬ
Мiжнародны маладзёвы фестываль-конкурс паэзii i паэтычных перакладаў «Берега дружбы» стаў традыцыйнай падзеяй i адбыўся ў гэтым годзе ўжо пяты раз. Традыцыi – гэта добра, але калi яны не застылыя, i калi працэс iх ажыццяўлення звязаны з пастаянным пошукам i ўстойлiвым развiццём. Нешта падобнае адбываецца на гэтым праекце, таму што ўдзельнiкi яго кожны год здзiўляюць сваiм талентам i разнастайнасцю. Вось i ў новым зборнiку прадстаўлены вершы дваццацi шасцi расiйскiх i ўкраiнскiх паэтаў, якiя пераклалi на беларускую мову дзевяць гродзенскiх аўтараў. Вершы рознапланавыя па стылi i тэмпераменце, адрознiваюцца па ўзроўню паэтычнасцi i вобразнасцi, але ўсiх iх аб’ядноўвае перш за ўсё любоў да слова, творчасцi, перажываннi за лёсы суайчыннiкаў, роднага краю, iмкненне да сапраўдных каштоўнасцяў, да пошукаў iснасцi, да распазнання дабра i зла. Паэтычныя сюжэты распавядаюць пра справы мiнулых дзён i падзеi cённяшнiя, чалавечыя зносiны i памкненнi. I калi гэтыя сюжэты напiсаныя прыгожым паэтычным радком, яны абавязкова знойдуць водгук у сэрцах чытачоў. Таму што, паэзiя – гэта не толькi адзiн з вiдаў мастацтва. Для многiх яна – асобы строй душы, лад жыцця, своеасаблiвае душасховiшча, скрынка на боль, скарбонка надзей, свята на кожны дзень.
Асаблiвасць гэтага ды й усiх зборнiкаў праекта «Берега дружбы» ў тым, што на адной пляцоўцы выступаюць i дэбютанты-пачаткоўцы, i знаныя прафесiяналы. Без зайздрасцi знiзу i пагарды зверху. Таму, апроч рэалiзацыi творчага здабытку, кнiгi даюць магчымасць паэтычнага ўдасканалення або параўнання на ўзорах таленавiтых твораў, дазваляюць вызначыць уласны патэнцыял i намецiць новыя шляхi. А майстрам дазваляюць не толькi выказацца i прадэманстраваць выдатны ўзровень мастацкага перакладу, а лепш даведацца адзiн пра аднаго. Тым самым выконваецца яшчэ адно прызначэнне паэзii – яднанне яе прыхiльнiкаў.
Мяркуем, што зборнiк паэтычных перакладаў «З цеплынёй на далонях» стане яркай з’яваю ў культурным жыццi брацкiх краiн. Таму што, мы – беларусы, рускiя, украiнцы з’яўляемся фактычна адзiным народам. Новы зборнiк, спадзяёмся, будзе годным унёскам у развiццё нашых сяброўскiх адносiн i нагадае пра наша шматвекавое кроўна-гiстарычнае адзiнства. А паэзiя яшчэ раз падкрэслiць жаданне быць разам, мацаваць наша сяброўства i непадзельную еднасць.
З павагай, Л.А.КЕБІЧ, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi», член Саюза пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы
СКАЧАТЬ