ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ І ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЧЛЕНЫ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ


ПАЛАЖЭННЕ  АБ ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ І ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЧЛЕНЫ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ І ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЧЛЕНЫ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

 

I. Агульныя палажэнні

 

1. Прыёмная камісія Саюза пісьменнікаў Беларусі ― рабочы орган СПБ, які займаецца пытаннямі папаўнення творчых кадраў і фарміравання літаратурнай змены. Фарміруецца Прэзідыумам і працуе непасрэдна пад яго кіраўніцтвам.

Задача Прыёмнай камісіі ― засведчыць літаратурную кваліфікацыю літаратара і вынесці вердыкт аб прыёме ці матываванай адмове ў прыёме ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Для гэтага яна знаёміцца з творчасцю кандыдата, а таксама з усёй дакументацыяй яго прыёмнай справы. Аддаючы прыярытэт мастацкай, маральнай ацэнцы твораў, грамадзянскай, патрыятычнай сталасці, таленту пісьменніка, камісія пры гэтым выносіць свае рашэнні з улікам і колькасных паказчыкаў: колькасці апублікаваных работ і аб'ёму твораў, якія дазваляюць меркаваць аб прафесійным пісьменніцкім майстэрстве кандыдата, яго творчай сталасці.

 

2. Колькасны склад Прыёмнай камісіі ― 7 чалавек. Прыёмная камісія абірае са свайго складу аднаго намесніка старшыні.

 

3. Кворум пасяджэння Прыёмнай камісіі для разгляду спраў складае не меней 1/2 спісачнага складу. Рэкамендаваным да прыёму ў члены СП лічыцца кандыдат, які набраў больш за палову галасоў (ад прысутных членаў камісіі), пададзеных за яго ў выніку галасавання.

        

4. Аспрэчыць адмоўнае рашэнне камісіі ў Прэзідыуме праўлення могуць як абласныя, Мінская гарадская арганізацыі, так і рэкамендавальнікі, падаўшы апеляцыю з матывіроўкай. Апеляцыя разглядаецца на працягу двух месяцаў з дня яе атрымання.

 

6. Пасяджэнні Прыёмнай камісіі склікаюцца да 6 разоў на год. Дні пасяджэнняў вызначаюцца членамі Прыёмнай камісіі.

 

7. Пасяджэнні камісіі з'яўляюцца, як правіла, закрытымі, з правам прысутнасці на іх членаў Прэзідыума, кантрольна-рэвізійнай камісіі, рэкамендавальнікаў, кіраўнікоў абласных і Мінскай гарадской пісьменніцкіх арганізацый.

 

8. Адбор спраў для абмеркавання на Прыёмнай камісіі праводзіцца ў парадку чарговасці іх паступлення і з улікам прапарцыянальнага прадстаўніцтва асноўных літаратурных жанраў, а таксама з улікам геаграфіі.

 

9. У мэтах усебаковай аб'ектыўнай ацэнкі творчасці кандыдатаў іх творы рэцэнзуюцца адным з членаў камісіі або вядомым літаратарам.

Калі падчас пасяджэння выступленні дакладчыкаў і дыскусія не ўнеслі яснасці па кандыдатуры, якая абмяркоўваецца, для большасці яе членаў, старшыня мае права не праводзіць галасаванне, а адкласці справу да новага абмеркавання з разглядам іншых членаў камісіі.

 

10. У выпадку, калі член камісіі сістэматычна, без важкіх прычын, не наведвае пасяджэнні, яго дзейнасць у камісіі можа быць спынена.

 

II. Прыём у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

1. Пры прыёме ў Саюз пісьменнікаў Беларусі абавязковы разгляд кандыдатуры на Савеце абласной ці Мінскай гарадской пісьменніцкіх арганізацый. 

Галасаванне ў Саветах абласных і Мінскай гарадской арганізацый тайнае. Кандыдатура лічыцца зацверджанай, калі за яе прагаласавала больш за палову складу членаў Савета абласной ці Мінскай гарадской арганізацый. Дакументы накіроўваюцца для далейшага разгляду ў жанравых секцыях і пасля ў Прыёмнай камісіі.  Прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі адкрытым галасаваннем прымае канчатковае рашэнне па кандыдатуры.

 

2. Дагаласаванне на ўсіх этапах забараняецца. Калі член Савета па важкай прычыне не можа прысутнічаць на пасяджэнні, ён павінен пісьмова паведаміць старшыні Савета аб сваім меркаванні па кандыдатуры. Меркаванне адсутнага павінна быць даведзена прысутным членам Савета перад галасаваннем.

 

3. Рашэнні па прыёме разглядаюцца як дакументы справаздачнасці і пазначаюцца наступнымі пратакольнымі формамі: "рэкамендаваць", "адхіліць", а таксама "накіраваць на паўторны разгляд" ці "адкласці да новых твораў" і афармляюцца адпаведнымі пратаколамі.

 

4. Неабходнымі ўмовамі прыёму ў Саюз пісьменнікаў лічыць:

 

а) для празаікаў і паэтаў ― наяўнасць выдадзеных кніг. Тры публікацыі ў літаратурна-мастацкіх часопісах Беларусі ("Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Новая Немига литературная") паэм, паэтычных цыклаў, мастацкіх крытычных аглядаў, апавяданняў, аповесцей і раманаў могуць быць прыроўнены да асобнага выдання. Славесныя тэксты для песень і для вакальных музычна-драматычных твораў ― оперы, аперэты, араторыі, ― калі не з'яўляюцца самастойнымі мастацкімі творамі, не даюць іх аўтарам права на прыём у Саюз пісьменнікаў;

 

б) для драматургаў і кінадраматургаў ― наяўнасць п'ес, пастаўленых у прафесійных тэатрах, і сцэнарыяў, якія маюць самастойнае літаратурнае значэнне, выкарыстаных пры стварэнні фільма, які выйшаў у пракат ці дэманстраваўся па тэлебачанні, а таксама апублікаваных у друку;

 

у) для нарысістаў і дакументалістаў ― наяўнасць кніг (у некаторых выпадках не менш за тры буйныя публікацыі ў часопісах і калектыўных зборніках), якія адпавядаюць патрабаванням, прад'яўленым да мастацкай публіцыстыкі, дзе прысутнічаюць вобразна-эмацыянальныя пачатак, мастацка-публіцыстычныя абагульненні, аналітычны падыход да даследавання чалавечых характараў, жыццёвых з'яў;

 

г) для крытыкаў і літаратуразнаўцаў ― наяўнасць выдадзеных кніг. Тры публікацыі ў літаратурна-мастацкіх часопісах ("Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Новая Немига литературная"), навуковым і метадычным часопісе "Роднае слова", якія сведчаць пра самастойнасць літаратурна-крытычнай пазіцыі аўтара і яго сур'ёзны ўнёсак ў асвятленне і распрацоўку праблем літаратуры, могуць быць прыроўнены да асобнага выдання;

 

д) для перакладчыкаў мастацкай літаратуры пытанне аб прыёме ў Саюз пісьменнікаў Беларусі вырашаецца ў кожным выпадку асобна ў адпаведнасці з патрабаваннямі пры прыёме па жанрах;

 

е) для прадстаўнікоў усіх жанраў акрамя выдадзеных кніг абавязкова наяўнасць публікацый у беларускіх літаратурна-мастацкіх выданнях: газета "Літаратура і мастацтва", часопісы "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Роднае слова", "Новая Немига литературная", а таксама часопісах, заснавальнікамі якіх з'яўляецца Саюз пісьменнікаў Расіі ці якія выходзяць у статусе "Пры садзейнічанні СП Расіі";

 

ж) не разглядаюцца кнігі, надрукаваныя тыражом да 100 асобнікаў або выдадзеныя ў:

- прыватных друкарнях, якія не маюць ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць;

- капіравальных цэнтрах;

- электронных выданнях.

 

 

III. Парадак праходжання і разгляду прыёмных спраў

 

1. Умовай прыёму заявы ад кандыдата з'яўляецца яго знаёмства і згода са Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама з Палажэннем аб Прыёмнай камісіі і парадку прыёму ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Кандыдат падае ў абласное ці Мінскае гарадское аддзяленне СПБ наступныя дакументы і матэрыялы[1]:

а) заява аб прыёме (ад рукі);

б) ксеракопія пашпарта (стар.25, 30-33) ― 2 экз.;

в) аўтабіяграфія ― 2 экз.

г) запоўнены асабісты лісток па ўліку кадраў ― 2 экз.

д) фатаграфіі памерам 3Х4 ― 4 шт.

е) выдадзеныя кнігі, апублікаваныя літаратурныя творы ў 2-х экз. і бібліяграфічны спіс усіх надрукаваных работ з указаннем часу публікацыі;

ж) водгукі прэсы і іншыя матэрыялы, якія сведчаць пра грамадскае прызнанне творчасці кандыдата ў Саюз пісьменнікаў;

з) рэкамендацыі[2] двух членаў Саюза пісьменнікаў, якія асабіста ведаюць кандыдата і яго творчасць. Рэкамендацыі павінны апроч грамадскай характарыстыкі кандыдата (грамадзянская, патрыятычная сталасць) утрымліваць кароткі, але аргументаваны аналіз яго творчасці;

і) квіток на падпіску на газету "Літаратура і мастацтва" або адзін з часопісаў: "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Роднае слова", "Новая Немига литературная".

к) у асобных выпадках можа быць запатрабавана характарыстыка з месца працы, а таксама звесткі з адзінага дзяржаўнага банка аб правапарушэннях.

 

2. Рэкамендацыі могуць даваць літаратары са стажам знаходжання ў Саюзе пісьменнікаў не менш трох гадоў.

 

3. Члены Прыёмнай камісіі і старшыні абласных і Мінскай гарадской арганізацый ад дачы рэкамендацый устрымліваюцца.

 

4. У выпадку станоўчага рашэння абласной ці Мінскай гарадской пісьменніцкай арганізацыі аб прыёме кандыдата ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік падае ў Прыёмную камісію наступныя дакументы:

а) заява аб прыёме (ад рукі);

б) ксеракопія пашпарта (стар.25, 30-33) ― 1 экз.;

в) аўтабіяграфія ― 1 экз.

г) запоўнены асабісты лісток па ўліку кадраў ― 1 экз.

д) фатаграфіі памерам 3Х4 ― 2 шт.

е) выдадзеныя кнігі, апублікаваныя літаратурныя творы ў 2-х экз. і бібліяграфічны спіс усіх надрукаваных работ з указаннем часу публікацыі;

ж) водгукі прэсы і іншыя матэрыялы, якія сведчаць пра грамадскае прызнанне творчасці кандыдата ў Саюз пісьменнікаў;

з) рэкамендацыі двух членаў Саюза пісьменнікаў, якія асабіста ведаюць кандыдата і яго творчасць. Рэкамендацыі павінны апроч грамадскай характарыстыкі кандыдата (грамадзянская, патрыятычная сталасць) утрымліваць кароткі, але аргументаваны аналіз яго творчасці;

і) квіток на падпіску на газету "Літаратура і мастацтва" або адзін з часопісаў: "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Роднае слова", "Новая Немига литературная".

к) выпіска з пратакола пасяджэння Савета абласной ці Мінскай гарадской пісьменніцкай арганізацыі;

л) суправаджальны ліст кіраўніка абласнога ці Мінскага гарадскога аддзялення пісьменніцкай арганізацыі (з пералікам прадстаўленых дакументаў).

 

5. Пытанне аб прыёме ў Саюз пісьменнікаў Беларусі літаратараў, якія з'яўляюцца членамі Саюзаў пісьменнікаў іншых дзяржаў, а таксама ў выпадку пераходу з іншых пісьменніцкіх арганізацый вырашаецца Прэзідыумам у асобным парадку.

 

6. Пры выяўленні плагіяту ў прадстаўленых для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў Беларусі творах, грамадская арганізацыя мае права хадайнічаць аб узбуджэнні крымінальнай справы.

 

7. Пасля прыёму кандыдата ў грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі" прыёмная камісія перадае яго дакументы і матэрыялы ў аддзел кадраў для рэгістрацыі, афармлення асабістай справы і яе далейшага захоўвання.

Аддзел кадраў выпісвае членскі білет, які ўручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы Старшынёй і (ці) Ганаровым старшынёй ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Адначасова з членскім білетам уручаецца значок члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

IV. Апеляцыі

 

1. Парадак праходжання і разгляду заяў на перагляд адхіленых прыёмных спраў ажыццяўляецца па рашэнні абласной ці Мінскай гарадской пісьменніцкай арганізацыі.

 

2. Прынятая апеляцыя (разам з прыёмнай справай, выпіскай з пратакола пасяджэння камісіі) паступае ў Прэзідыум. Азнаёміўшыся з апеляцыяй і прыёмнай справай, Прэзідыум на сваім рабочым пасяджэнні можа прыняць рашэнне аб прыёме у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі або вярнуць справу ў Прыёмную камісію для паўторнага разгляду.

 

3. Літаратар, не зацверджаны Прыёмнай камісіяй у якасці прафесійнага пісьменніка, мае права пасля выхаду новай кнігі падаць паўторную заяву ў абласныя ці Мінскую гарадскую пісьменніцкія арганізацыі аб прыёме ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

 

 

 

 

 

                                                         Дадатак 1

                            Патрабаванні да афармлення дакументаў

 

1. Заява павінна быць напісана па наступнай форме (узор):

 

                                                                  Старшыні грамадскага аб'яднання

                                                                  "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

                                                                  Карлюкевічу Аляксандру Мікалаевічу

                                                                  Іванова Івана Іванавіча,

                                                                  які пражывае па адрасе:

                                                                  г. Мінск, вул. Нікіціна, д.7, кв.19,

                                                                  тэл. 222-22-22, маб. 33 333-33-33

                                              

                                               Заява

         Прашу прыняць мяне ў члены грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

         Са статутам азнаёмлены, прызнаю, абавязваюся выконваць.

        

         29 лютага 2022 г.                                                                  Подпіс

 

2. Усе лісты ў папцы завяраюцца подпісам і нумаруюцца.

3. Кожны дакумент змяшчаецца ў файл-укладыш.

4. Файлы-ўкладышы замацоўваюцца ў папцы- скорасшывальніку;

5. На папцы павінна быць пазначана наступная інфармацыя:

         А. грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі", аддзяленне; 

         Б. прозвішча, імя, імя па бацьку кандыдата ў "Саюз пісьменнікаў Беларусі";

         В. асабістая справа №.

6. Кнігі павінны быць надзейна замацаваны ў папцы.

7. Дакументы, аформленыя не па дадзеных патрабаваннях, вяртаюцца.

8. Абласныя і Мінскае гарадское аддзяленні нясуць адказнасць за правільнае афармленне дакументаў аб прыёме, а Прыёмная камісія строга сочыць за выкананнем патрабаванняў.

 

Скачать оригинал

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси