Пухавіччына паэтычная


Пухавіччына паэтычная

 

Значная падзея адбылася нядаўна ў літаратурным жыцці Пухавіцкага раёна. У выдавецтве “Каўчэг” пад рубрыкай “Пухавіччына паэтычная” выйшаў ў свет калектыўны зборнік “Уласным лёсам спалучаць вякі”. Выдадзена кніга дзякуючы намаганням членаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгі Савасцюк і Уладзіміра Рунцэвіча. Важкі ўклад у гэту добрую справу зрабіла і адна з аўтараў зборніка Святлана Рыжкова .

 

Кніга  адметная  тым, што  складаецца з некалькіх раздзелаў. Складальнікі задумалі яе так, каб  паказаць  паэтычную Пухавіччыну у розны час. У першым раздзеле змешчаны творы знакамітых паэтаў-землякоў Міхася Чарота, Аркадзя Моркаўкі, Уладзіміра Хадыкі, Алеся Бачылы, Таісы Бондар і іншых паэтаў.

 

У наступным раздзеле ўвекавечана памяць тых паэтаў-сучаснікаў, якія   ўжо пайшлі з жыцця.

 

Яшчэ два раздзелы прысвечаны творчасці пухавіцкіх паэтаў нашага часу і  маладых аўтараў, якія робяць першыя крокі ў паэтычнай творчасці. Таму і была выбрана для зборніка такая назва “Уласным лёсам спалучаць вякі”.

 

Нядаўна ў Мар’інагорскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя   кнігі.  У ёй прынялі ўдзел аўтары зборніка, іх сябры, знаёмыя.

 

Вольга Савасцюк, Уладзімір Рунцэвіч, Святлана Рыжкова расказалі  як стваралася кніга і павіншавалі яе аўтараў з дэбютам. Выступілі і госці мерапрыемства.  Аўтары прачыталі свае вершы.

 

У ходзе прэзентацыі  прагучала прапанова  падрыхтаваць новы зборнік. Яе падтрымалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы.

 

Інфармацыю даслала Вольга Савасцюк

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси