Папулярна, змястоўна, цікава


Папулярна, змястоўна, цікава

01.07.2017                             Новые книги 


Адразу дзве навукова-папулярныя кнігі выдаў нядаўна вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў. Юным чытачам, бацькам і настаўнікам асабліва даспадобы ўжо многія годы яго вершы, лічылкі, смяшынкі, калыханкі, небыліцы, загадкі, скорагаворкі, азбукі, казкі, апавяданні ды іншыя мастацкія творы. Не цураецца знакаміты творца і наукова-пазнавальнай ды навукова-папулярнай літаратуры для дзяцей. У 2012 годзе, напрыклад, выйшла яго вялікая ілюстраваная дзіцячая энцыклапедыя “Путешествие в мир открытий”. І вось — два новыя выданні. Першае — “Хто прыдумаў і калі” — апавядае пра гісторыю тэхнікі, транспарту і рэчаў, якімі мы карыстаемся штодзенна ў нашым жыцці. З гэтай кніжкі юныя чытачы даведаюцца, хто і калі прыдумаў веласіпед, компас, канькі, акуляры, пыласос, парасон, гадзіннік… Хто і калі вынайшаў радыё, тэлевізар, камп’ютар, халадзільнік, самалёт?.. Дзе і як упершыню з’явіліся газета, кніга, скрыпка, піяніна?.. У сціслай і даступнай форме пісьменнік знаёміць чытача з цікавай гісторыяй больш як 120 відаў тэхнікі, транпарту, бытавых рэчаў.

Другая кніга павінна зацікавіць аматараў спорту, прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Яна называецца “Падарожжа ў гісторыю спорту” і апавядае пра ўзнікненне і развіццё 70 найбольш папулярных відаў спорту. Адметнасць гэтай кнігі яшчэ ў тым, што апрача гісторыі ўзнікнення таго або іншага віду спорту, тут прыводзяцца шматлікія факты міжнародных спаборніцтваў, даюцца сусветныя рэкорды, а таксама лепшыя дасягненні беларускіх спартсменаў у самых розных відах спорту.

Павел КУЗЬМІЧ

СКАЧАТЬ