01.07.2017 Новые книги
Кніжная серыя Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Мінскія маладыя галасы” папоўнілася новымі выданнямі. Свет пабачыла кніга вершаў і прозы Кацярыны Стройлавай “Палитра жизни”. Юная пісьменніца (гэта ўжо другая яе кніга) з’яўляецца студэнткай Інстытута тэалогіі Белдзяржуніверсітэта. Яна — пераможца літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” сярод студэнтаў БДУ (гран-пры) і лаўрэат літаратурнай прэміі Асацыяцыі аховы інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” “Таленты Беларусі”-2016. Творы К. Стройлавай — духоўнай накіраванасці. Аўтара хвалююць вечныя пытанні рэчаіснасці, дабро і зло, адносіны чалавека да Бога.
Выйшла і першая кніжка вершаў студэнткі факультэта міжнародных зносін Настассі Каротчыкавай “До минор”. Юная паэтэса з’яўляецца лаўрэатам студэнцкага літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” (2015, 2016 гг.), прэміі Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд” “Таленты Беларусі”-2016 і пераможцам рэспубліканскага конкурсу сярод маладых паэтаў “Мы рождены для вдохновенья”-2017 (г. Брест). Н. Каротчыкава закранае сур’ёзныя філасоўскія тэмы, дзеліцца асабістымі перажываннямі і пачуццямі. Дзяўчаты — кандыдаткі на ўступленне ў члены СПБ, прымаюць актыўны ўдзел у літаратурным жыцці г. Мінска.
Дапамогу ў выданні іх кніг аказала Асацыяцыя “БелБрэнд”, з якой у МГА СПБ наладжана плённае супрацоўніцтва.
Міхась ПАЗНЯКОЎ
СКАЧАТЬ