
14.02.2023 Новые книги
Заканчваем падборку навінак студзеня ад нашага выдавецтва!
⠀
У Выдавецкім доме «Звязда» зусім нядаўна выйшла кніга Віктара Шніпа «Заўтра была адліга-3» (16+).
«Заўтра была адліга — 3» — працяг дзённікавага рамана, з папярэднімі часткамі якога чытач пазнаёміўся праз кнігі Віктара Шніпа «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Заўтра была адліга» (2015), «Трава бясконцасці» (2018) і «Заўтра была адліга — 2» (2022). Дык пра што ж кніга? Калі коратка — пра штодзённасць, якую ўсе мы пражываем, часта не заўважаючы надзвычай важнага. Аўтар не толькі заўважыў, але і занатаваў яркія моманты з быцця сваіх родных і блізкіх, нечаканыя факты з біяграфій вядомых людзей, мітрэнгі рэдактарскай працы, вандроўкі ў снах і наяве, а таксама вершы, якія нечакана прыдумаліся ў дарозе. І ўсё гэта разам сплялося ў цікавую празаічна-паэтычную гісторыю, чытаючы якую можна і засмяяцца, і заплакаць, і задумацца.
Дадзеную кнігу зусім хутка вы зможаце набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси