На павестцы дня – інфармацыйная работа ў працоўных калектывах і з насельніцтвам


На павестцы дня – інфармацыйная работа

10.07.2017                                       Новости 


5 ліпеня ў Доме літаратара пад старшынствам Мікалая Іванавіча Чаргінца адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі. На ім разгледжаны вельмі важныя для творчай арганізацыі краіны пытанні. Напрыклад, “Пра ўдзел СПБ ў павышэнні эфектыўнасці інфармацыйнай работы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства”. На гэты конт вельмі мудра выказаўся старшыня пісьменніцкай арганізацыі М.І.Чаргінец. Сэнс выступлення: пісьменнік павінен ведаць усё – не толькі літаратуру, але і эканоміку, прычым, як айчынную, так і сусветную. Гэта значыць, што выступоўцамі павінны быць людзі не толькі творчыя, але і палітычна саспелыя, і абавязкова дасведчаныя ва ўсіх пытаннях, якія тычацца жыцця краіны і свету.

Пра падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства 2-3 верасня ў Полацку, а таксама пра ўдзел пісьменніцкай арганізацыі краіны ў рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай”, падрабязна і яскрава распавяла Алена Стэльмах, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Асобна было вынесена пытанне пра конкурс “Скарынавай душой узлашчанае слова”, якое абвясціў Саюз пісьменнікаў Беларусі, а кіраўніком з’яўляецца Анатоль Крэйдзіч, намеснік старшыні СПБ. Вынікі падведзены. Яны апублікаваны ў штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва” – галоўным літаратурным выданні краіны. Глядзіце. У паштовых шапіках газета ёсць.

Прэзідыум СПБ зацвердзіў усе прапанаваныя прыёмнай камісіяй кандыдатуры для ўступлення ў пісьменніцкую арганізацыю. Гэта даволі вядомыя ў літаратуры краіны асобы: Баравы Фёдар Іванавіч, паэт-песеннік з Мінска, які перайшоў з Саюза беларускіх пісьменнікаў, Кісель Алена Уладзіміраўна, паэтка і  празаік з Магілёва, кандыдат філалагічных навук, Габрусёва Валянціна Фёдараўна, паэтэса з Магілёўскай вобласці, Драбышэўская Валянціна Станіславаўна, паэтка, намеснік дырэктара СШ №168 г.Мінска, Таляронак Вольга Фёдараўна, дзіцячы пісьменнік, жыве ў Мінску.                                        

Таксама разглядалася пытанне аб прадстаўленні абласнымі і Мінскім гарадскім аддзяленнямі  рукапісаў для магчымага ўключэння ў спіс сацыцяльна-значнай літаратуры на 2018 год. 

Прэс-служба АА "СПБ"