
23.05.2023 Новые книги
На мінулым тыдні ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» накладам тры тысячы экземпляраў выйшла кніга мастацка-дакументальных навел Леаніда Крываноса пад назвай «Судьбой повенчаны с границей».
У зборніку змешчаны трыццаць пяць гісторый з жыцця сучасных абаронцаў беларускай мяжы. Героі кнігі – кінолагі, інспектары, кантралёры, разведчыкі і прадстаўнікі іншых пагранічных прафесій. Усе яны – патрыёты, якія сваёй штодзённай нялёгкай вайсковай працай дэманструюць гатоўнасць да самаахвярнасці на карысць Радзіме. Службовыя эпізоды, апісаныя ў кнізе, узятыя з рэальнага жыцця, імёны ўдзельнікаў падзей захаваны.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, і ў першую чаргу – моладзі.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси