Боль вайны на старонках книгі. Водгук


Боль вайны на старонках книгі. Водгук

18.05.2024                                                          Новости


Мая зямлячка Наталля Саветная – дзвоснае адкрыццё ў літаратуры: паэзіі, прозе, публіцыстыцы, літаратурнай крытыцы. За ёй кладзецца след, які можа быць пракладзены толькі ўсвядомленым чалавекам з чыстай і тонкай душой. Паэзія яе неардынарная, непадобная на іншых. Яна то звініць залатой лістотай, то срэбрам, то пахне вясной, Яна – то цішыня, то мяцеліца, то дождж, то сонца, то перепо ўнена ластаўкамі і жаўрукамі, то чалавечымі галасамі.

Мы – чытачы – людзі, да якіх дакранулася яе душа. І мы адчуваем, якая яна то тонкая, то пяшчотная, няўрымслівая, то узбуджаная. І хоць нарадзілася Наталля Віктараўна ў Расіі, у Калінінградская вобласці, але праявіла і адзначыла сябе ў Беларусі, у Гарадку, які стаў па сутнасці другой радзімай. У гэтым краі пісьменніца добра ўсвядоміла, што такое Радзіма. Менавіта Айчына, менавіта Радзіма, любоў да яе прысутнічаюць ва ўсіх кнігах і творах, бо кожны радок кажа пра гэта.

Як настаўнік беларускай мовы і літаратуры, я хачу падзякаваць Наталлі Саветнай і сказаць шмат добрых, цёплых слоў пра яе не толькі як пісьменніцу, але як і пра чалавека.  Як толькі яна з'явілася ў нашым горадзе, то адразу адчулася, што гэта выдатная паэтэса і празаік у адной асобе. Яна заявіла аб сабе вельмі сцішана, але голас яе быў моцны і дасягальны да кожнага чытача. Прачытаўшы яе верш  « В глазах ни слезы, ни мольбы...», адразу ўбачыш, што аўтар – чалавек мудры, добры, прасякнуты любоўю да роднай зямлі і свайго народа. Глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет душы другога чалавека дапамагае стварыць шэраг праўдзівых вобразаў.

Глыбокі лірык, яна ўсё прапускае праз свае сэрца. Тэма вайны і міру –скразная ў яе творчасці. Вось і ў наступнай кнізе «Была бесконечной вайна», якая выйшла зусім нядаўна ў выдавецтве «Чатыры чвэрц і», гэтая тэма праходзіць чырвонай ніткай. Яе творчасць – гэта мастацк і летапіс, дзе пазнаецца недалёкае мінулае ў непарыўнай сувязі з сённяшнім часам. Гэта нібы помнік вялікаму подзвігу звычайнага чалавека ў страшных умовах нямецка-фашысцкай акупацыі. Новая кніга пісьменніцы, як сказана ў анатацыі, «памяць землякам-беларусам і ўсяму савецкаму народу, якому ўдалося выстаяць, зберагчы веру і перамагчы ў вайне», прасякнуты любоўю да роднай зямлі і свайго народа.

Набатам гучыць яе аповесць « Хитько», якая ўздзейнічае на ўсіх, хто дакранўся да старонак твора. Словы галоўнага героя ў канцы аповесці, дзе ён разважае пра сэнс свайго існавання, з'яўляюцца гімнам жыцця: «А вот он, Хитько, живёт. Зачем? Для чего учился, работал, любил, страдал? Может быть, для того Господь и одарил его талантом, для того и выжил он в тот страшный февральский день сорок третьего, когда фашисты сжигали его вместе с родными и соседями, чтобы теперь вдруг осознать своё главное предназначение. И конечно, оно не в том, чтобы молчать и скромно прятать боль под каменным спудом забвения из-за страха вновь пережить то, что казалось, и пережить невозможно. Нет, именно этой болью, её мучительной силой он должен творить и творить до последнего своего дня, чтобы приумножить данное ему Богом, и чтобы в веках сохранить память о страданиях и жуткой смерти безвинных земляков».

У наступным творы «Дотянуть до весны» галоўнай гераіняй з'яўляецца Каранчукова Наталля Арсенцьеўна – чалавек ужо немаладога ўзросту: сто два гады (а на сённяшні час прататыпу гераіні споўнілася сто пяць гадоў!). Усіх пахавала яна. Колькі гора, а чалавек жыве! Усё было ў яе жыцці: калектывізацыя, страшны трыццаць сёмы год, вайна і цяжкасці пасляваеннага часу. Дарога на радзіму калыша яе памяць і болем адгукаецца ў сэрцы чытача. Бяссоннай ноччу ўсё ўспомніла Наталля Арсенцьеўна, жыццё прабегла перад яе вачыма. А галоўнае – твары, твары і твары.... Усіх тых, каго яна ведала, сярод каго жыла. «Теперь бы до весны дотянуть, – размечталась, ласково-лукаво посматривая на внучку. – Я по осени восемь яблонек высадила и три груши. Надо же глянуть, как листочки выпустят – ко дню Победы!»

Аповесць  «Вайна не закончится завтра»  выйшла ўпершыню ў часопісе «Нёман» сёлета. Яна была добра прынятая чытачамі. Выдатна сустрэла твор і крытыка, якая дала напісанаму высокую ацэнку. Гэтая аповесць таксама ўвайшла ў кнігу «Была бесконечной война…» і заняла належнае месца сярод іншых твораў. Кожная старонка нібы ажывае, хочацца чытаць і перачытваць яе. Нават хочацца уздзейничать на некаторыя моманты, каб палегчыць невыноснае становішча, у якім апынуліся галоўныя героі. Так тонка і дасканала аўтар апісвае цяжар перажытага, што нельга чытаць усё гэта без болю. Трэба адзначыць, что кніга выйшла ў час святкавання 80-годдзя вызвалення Беларус і ад нямецка-фашысцкай акупацыи, у рубрыцы «Дзеці вайны», і прататыпамі яе герояў з'яўляцца рэальныя людзі, якія ў гады вайны был і яшчэ дзецьмі.

Святлана Студзянцова

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси