Па выніках конкурсу


Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі сярод моладзі да 25 гадоў.

28.03.2025                                                          Новости


Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі сярод моладзі да 25 гадоў.

У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы сталіцы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам. Віншавалі лаўрэатаў пісьменнікі, што ўваходзілі ў склад журы  ‒ Ніна Галіноўская, Зміцер Дземідовіч, Алесь Камароўскі, Іна Фралова, Яўген Хвалей, Мікола Чарняўскі. А таксама галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч.

Першае месца падзялілі Юрчык Мілена Аляксандраўна з Мінска і Меляшэвіч Аляксандра Раманаўна з горада Бярозы Брэсцкай вобласці. Другое – Серада Паліна Аляксандраўна і Салавей Паліна Дзянісаўна. Абедзьве канкурсанткі таксама з горада Бярозы. Трэцяе месца ў творчым спаборніцтве атрымалі Куцкевіч Марыя Дзянісаўна з горада Мядзела, Ярмалінская Вікторыя Аляксандраўна з Салігорскага раёна і Дубатава Анастасія Мікалаеўна з Полацка.

Акрамя дыплома лаўрэата кожны атрымаў кнігі Міколы Маляўкі і падпіску часопіса “Маладосць”.

Таксама ў выкананні паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” прагучала паэтычная кампазіцыя Міколы Маляўкі “У Райскім саде і ў жыццці…”

Правяла мерапрыемства супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення, паэтэса Іна Мікалаеўна Фралова.

 

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси