Конкурс на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая


Конкурс на лепшы зборнік паэзіі  імя Валянціна Таўлая

01.07.2025                                                          Конкурс


Паважаныя сябры, увага! Да Дня беларускага пісьменства, які абдудзецца 6 і 7 верасня 2025 года ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці, Гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» абвяшчае рэспубліканскі конкурс імя заходнебеларускага паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра» на лепшы зборнік паэзіі (далей – конкурс).

 

Мэты конкурсу:

 

-папоўніць кніжныя скарбніцы (бібліятэкі) Прынёмання творамі сучасных паэтаў з розных рэгіёнаў Беларусі;

-вызначыць лепшыя кнігі і ўганараваць іх аўтараў;

-папулярызаваць літаратуру іншых рэгіёнаў сярод чытачоў Гродзенскай вобласці;

-садзейнічаць пашырэнню цікавасці грамадства да сучаснай літаратуры, створанай беларускімі пісьменнікамі розных рэгіёнаў.

 

Парадак правядзення конкурсу:

 

1.Конкурс праводзіцца з 2-га ліпеня па 2-е верасня 2025 года.

2.Аўтар дасылае на конкурс два экзэмпляры кнігі.

3.Асобым бонусам будзе лічыцца арыгінальны аўтограф аўтара на кнізе.

4.Кнігі падпісваюцца:

- адна – чытачам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага (далей – тэкст аўтара);

- другая – чытачам Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Гродна (далей – тэкст аўтара).

5. Прымаюцца кнігі на рускай і беларускай мовах, выдадзеныя ў 2023-2025 гадах.

6. У конкурсе маюць права браць удзел аўтары, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.

7. Акрамя кніг, аўтар павінен даслаць інфармацыю пра сябе: прозвішча, імя, імя па бацьку; месца пражывання; ці з’яўляецца членам СПБ; кантактны тэлефон.

8. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ліда.

9. Імёны пераможцаў, месца і час узнагароджання будуць аб’яўлены напярэдадні свята.

 

Кнігі і звесткі пра аўтараў дасылаюцца на адрас: 230023 г. Гродна,  вул. Савецкая, д. 31, пакой 39, Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, з пазнакай «на конкурс».

 

Конкурсныя кнігі з аўтографамі аўтараў будуць перададзены ў фонды Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка.

 

Зычым поспеху вам, дарагія паэты!

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси