
07.10.2025 Новости
У Рускім доме ў Мінску адбыўся літаратурны вечар, прымеркаваны да юбілею класіка рускай паэзіі Сяргея Ясеніна. Адным з суарганізатараў свята было і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. З уступным словам аб значэнні паэзіі знакамітага рускага паэта ў наш час выступіў старшыня сталічнага аддзялення СПБ, старшыня таварыства дружбы "Беларусь — Расія", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, празаік, перакладчык Міхась Пазнякоў. Ён і быў вядучым гэтай святочнай вечарыны. Перад паўнюткай залай слухачоў з вершамі С. Ясеніна і песнямі на яго словы выступілі навучэнцы СШ нумар 218 і школы мастацтваў нумар 2. А таксама мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Вольга Багушыньска і вядомы спявак Аляксандр Валодчанка. Міхась Паўлавіч прэзентаваў кнігу "Я сердцем никогда не лгу..." Яна падрыхтавана і выдадзена стараннямі сталічнага аддзялення СПБ і прысвечана С. А. Ясеніну. Зборнік склалі творы 46 паэтаў і паразаікаў Беларусі і Расіі. Прысутныя вельмі горача апладзіравалі М. Пазнякову, які прачытаў вершы рускага класіка ў сваім перакладзе на беларускую мову.
Павел Кузьміч.
Фота аўтара,
Васіля Кулікова
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси