З юбілеем!


8 лістапада 60-гадовы юбілей адзначае празаік, публіцыст, дыпламат, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вячаслаў Яўгенавіч Раменчык

08.11.2025                                                          Новости


8 лістапада 60-гадовы юбілей адзначае празаік, публіцыст, дыпламат, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вячаслаў Яўгенавіч Раменчык. Нарадзіўся пісьменнік у Бабруйску, закончыў Бабруйскае мастацкае вучылішча, затым — Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Друкаваўся ў перыядычных выданнях Беларусі і Расіі: часопісах "Новая Немига литературная", "Нёман", "Молодая гвардия", "Невский альманах", "Москва",  "Аврора" і інш. Аўтар кніг "Далёкая песня дождя". Аповесці і апавяданні" (2024); "Поварёнок". Аповесць. (2025); "За гранью времени". Раман. (2025). Усе выйшлі ў выдавецтве "Чатыры чвэрці".

Зараз Вячаслаў Яўгенавіч — на дыпламатычнай рабоце ў Санкт-Пецярбургу.

Сардэчна віншуем яго з юбілеем і жадаем новых творчых удач, моцнага здароўя, поспехаў ў працы, вялікага шчасця!

 

Праўленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси