Віншуем!


7 лістапада свой прыгожы юбілей сустракае публіцыст, перакладчык Вольга Рацэвіч.

07.11.2025                                                          Новости


7 лістапада свой прыгожы юбілей сустракае публіцыст, перакладчык Вольга Рацэвіч.

Нарадзілася Вольга Станіславаўна ў вёсцы Альхоўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэктарам, рэдактарам , загадчыкам аддзела кнігавыдання Выдавецкага дома “Звязда”, загадчыкам рэдакцыі мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Цяпер ‒ галоўны рэдактар часопіса “Маладосць”.

Яна з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг для дзяцей, а таксама некалькіх кніг перакладаў. Вольга Рацэвіч актыўна працуе з маладымі аўтарамі, падтрымлівае іх  першыя крокі ў літаратуру на старонках часопіса “Маладосць”.

Калегі па творчасці віншуюць шаноўную Вольгу Станіславаўну з прыгожым юбілеем, жадаюць моцнага здароўя і вялікага чалавечага шчасця!

 

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси