12.11.2025 Новости
14 лістапада свой прыгожы юбілей сустракае вядомая пісьменніца і журналістка Ірына Масляніцына.
Ірына Аляксандраўна нарадзілася ў Смаленскай вобласці, але з 1972 года жыве ў Беларусі. Скончыла слонімскую СШ №2 з залатым медалём. Скончыла журфак БДУ. Працавала ў рэдакцыях часопісаў і газет, на Беларускім тэлебачанні.
Ірына Масляніцына ‒ аўтар шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, гістарычных п’ес, сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў. Яна лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік друку”, медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”.
Віншуем шаноўную Ірыну Аляксандраўну з прыгожым юбілеем, жадаем моцнага здароўя, вялікага чалавечага шчасця і творчага даўгалецця!
Праўленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


