Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Віцебскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Створана 02.12.2005 года.

Старшыня – вядомы паэт, празаік, лаўрэат многіх літаратурных прэмій Тамара Краснова-Гусачэнка.

 

I. Аб арганізацыі

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» - адна з рэгіянальных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», якая з'яўляецца пераемніцай Саюза пісьменнікаў БССР, створанага ў 1934 годзе, які ўзноўлены ў сапраўднай назве з адпаведным Статутам, значком, Палажэннем аб прыёме і іншымі нарматыўнымі дакументамі ў лістападзе 2005 года.

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў снежні 2005 года. Наша пісьменніцкая арганізацыя з'яўляецца абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўніцтва якога знаходзіцца ў г.Мінску па вул.Фрунзе, д. 5, гэты будынак шырока вядомы пад назвай «Дом літаратараў».

Вышэйшым органам ГА «СПБ» з'яўляецца з'езд. Ён праводзіцца адзін раз за пяць гадоў. У перыяд паміж з'ездамі ГА «СПБ» узначальваюць Праўленне і Прэзідыум, у склад якіх уваходзіць старшыня Віцебскага АА ГА «СПБ» Т.І.Гусачэнка (літаратурнае імя Тамара Краснова-Гусачэнка), а Праўленне і Прэзідыум у сваю чаргу ўзначальвае абраны на з'ездзе старшыня ГА «СПБ» тэрмінам на пяць гадоў (у адпаведнасці са Статутам).

Віцебскае абласное аддзяленне ГА «СПБ» таксама ў адпаведнасці са Статутам узначальвае старшыня аддзялення, абраны на 5 гадоў. Перавыбранне на чарговы тэрмін адбываецца на агульным гадавым справаздачна-выбарным сходзе 1 раз на пяць гадоў. Колькасць тэрмінаў Статутам не абмежавана. У перыяд адсутнасці (водпуск, хвароба і г.д.) старшыня можа дэлегаваць свае абавязкі намесніку, калі ён ёсць, або любому члену Савета і галоўнаму спецыялісту аддзялення.

Мэты і задачы грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўсіх яе членаў: захаванне, прапаганда і памнажэнне літаратурных традыцый, помнікаў Айчыннай літаратуры, стварэнне новых літаратурных твораў, якія адлюстроўваюць рэальнае жыццё грамадства, нясуць пазітыўную высокамаральную задачу па выхаванню патрыятызму і любові да Айчыны, роднай зямлі, працы, захаванню міру на зямлі.

У дзень стварэння Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» 11.12.2005 года старшынёй аднагалосна была абрана Тамара Іванаўна Гусачэнка (Тамара Краснова-Гусачэнка), вядомы паэт, на сёння аўтар 30 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, драматургіі і твораў, поўны кавалер Дзяржаўных узнагарод імя Францыска Скарыны (ордэн і медаль), Лаўрэат Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Залаты медалі «Цютчаў», шматразовы Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, аўтар Гімна горада Віцебска, «Чалавек года Віцебшчыны-2012», і « 2019», у 2020 годзе - пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе - 75 гадоў», у 2023 годзе - уладальнік Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу «Кніга мне-кніга ўва мне» за лепшы твор для дзяцей.

На дзень стварэння арганізацыі ў аддзяленні было 11 сябраў ГА «СПБ».

Літаратурныя традыцыі сапраўды чароўнай зямлі Віцебшчыны неймаверна багатыя. Менавіта Віцебская зямля дала свету шырока вядомыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, узрасціла такіх яркіх таленавітых пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Петрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Еўдакія Лось і інш.

На дадзены момант у вобласці працуюць над стварэннем новых твораў і папулярызацыяй Айчыннай літаратуры 44 пісьменнікі.

 

II. Склад працоўнай Рады Віцебскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» 

1. Гусачэнка Тамара Іванаўна - старшыня ВАА ГА «СПБ»;

2. Намеснікаў Мікалай Уладзіміравіч – паэт;

3. Трафімава Галіна Уладзіміраўна – дзіцячы пісьменнік;

4. Трафімаў Сяргей Анатольевіч – дзіцячы пісьменнік;

5. Загурская Галіна Пятроўна – паэт;

6. Старшыня рэвізійнай камісіі - Улюценка Віктар Васільевіч.

 

III. Спіс членаў Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

1. Гусачэнка Тамара Іванаўна – паэт, празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «СПБ»;

2. Бэстава Серафіма Апанасаўна - паэт;

3. Багданава Ірына Андрэеўна – дзіцячы пісьменнік;

4. Герашчанка Андрэй Яўгенавіч – празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік, драматург, паэт;

5. Гарбачоў Мікалай Мікалаевіч – празаік, паэт, публіцыст;

6. Яжоў Анатоль Мікалаевіч – паэт, празаік, публіцыст;

7. Жыгуноў Аляксандр Міхайлавіч – паэт;

8. Загурская Галіна Пятроўна – паэт;

9. Зінкевіч Ганна Браніславаўна - паэт;

10. Касаткін Валерый Аляксеевіч – празаік;

11. Кавалёва Тамара Іванаўна – паэт;

12. Калтуноў Васіль Васільевіч – паэт, празаік;

13. Красоў Сяргей Андрэевіч – празаік, паэт-байнапісец;

14. Крыклівец Алена Уладзіміраўна – паэт, літаратуразнаўца;

15. Кукуць Міледзь Мікалаевіч - паэт, празаік;

16. Кулакоў Сяргей Фёдаравіч - празаік;

17. Лагун Віктар Ільіч – паэт, публіцыст;

18. Мажылоўскі Уладзімір Барысавіч – празаік, краязнаўца;

19. Намеснікаў Мікалай Уладзіміравіч - паэт;

20. Нілаў Канстанцін Рыгоравіч - паэт, празаік;

21. Наваенка Зоя Максімаўна – празаік, паэт;

22. Пацыенка Генадзь Барысавіч - празаік;

23. Піскун Лідзія Рыгораўна – паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік;

24. Палачанін Фёдар Антонавіч – празаік, драматург;

25. Пракаповіч Ігар Міхайлавіч – паэт, празаік, краязнаўца;

26. Прохараў Анатоль Васільевіч - паэт;

27. Радзіхоўская Ірына Георгіеўна – паэт, празаік;

28. Раткевіч Аляксандр Міхайлавіч – паэт, празаік;

29. Русілка Вольга Іванаўна - паэт, празаік, літаратуразнаўца;

30. Саўліч Уладзімір Уладзіміравіч – празаік, драматург, публіцыст;

31. Салодкая Надзея Стэфанаўна - паэт;

32. Саламаха Іна Васільеўна - паэт;

33. Стаховіч Надзея Канстанцінаўна - паэт;

34. Строкін Валерый Вітальевіч – празаік;

35. Сухараў Андрэй Аляксандравіч – празаік-дакументаліст, краязнаўца, гісторык;

36. Талкачова Тамара Іванаўна – паэт, празаік;

37. Трафімава Галіна Уладзіміраўна – празаік, дзіцячы пісьменнік;

38. Трафімаў Сяргей Анатольевіч – празаік, дзіцячы пісьменнік;

39. Улюценка Віктар Васільевіч – празаік, паэт, краязнаўца;

40. Федяева Алена Сяргееўна - паэт;

41. Хахлоў Мікалай Міхайлавіч – празаік;

42. Шырынава Валянціна Аркадзьеўна – паэт;

43. Шуханкоў Андрэй Уладзіміравіч - паэт;

44. Шуханкова Марына Мікалаеўна – паэт.


Кароткія біяграфічныя дадзеныя аб пісьменніках Віцебшчыны

Гусачэнка Тамара Іванаўна

Тамара Краснова-Гусачэнка

Нарадзілася 1 красавіка 1948 года ў вёсцы Шчапяціна Брасоўскага раёна Бранскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, спецыяльнасць «Лагапедыя і дэфекталогія».

 

Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2002 года.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года і член Праўлення і Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы - з 2009 года і член Праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Член Праўлення Міжнароднага Саюза пісьменніцкіх Саюзаў.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008.

Аўтар Гімна горада Віцебска – 2013.

Чалавек года Віцебшчыны – 2011.

Віцяблянін года – 2019 г.

 

Выдадзены кнігі: «На одном дыхании» (1999), «Отпусти меня боль» (2000), «И… слёзы первые любви» (2002), «Посреди зимы» (2003), «Золотая капля» (2004), «Сложнее жизни» (2005), «Я пришла…» (2006), «Осень молодая» (2007), «Спас» т. 1 (2008), «Спас» т. 2 (2008), «Где же солнышко ночует» (2009), «Белое пламя листа» (2010), «Край родной, любимый» (2010), «С добрым утром» (2011), «У света тени нет» (2011),   «Умная книга для умных детей» (2012), «Робинзоны из Придвинья» (2012), «Эта книга детям обо всём на свете» (2014), «Встреча» (2014), «Новогодние приключения Маруси»  (2015), «Жизнь - моя молитва» (2016 г), «Детский мир» (2017), «Со мною вечность говорит» (2018), «Душа – гениальная форма спасенья…» (2018) «Детский мир»: 2-е издание (2019), «Будем жить» (2019), «Край родной любимый» 2-е издание (2021), «Навагоднія прыгоды Марусі» (2022), «А чаша жизни все полней…» (2023), «Пришли времена» (2024) і г.д.

 

Публікавалася ў літаратурных часопісах: «Белая Вежа», «Союзное государство», «Наш современник», «Академия поэзии», «Нева», «Лад», «Братина», «Всерусский соборъ», «Южная звезда», «Камертон», «Всерусский соборь», «Пересвет», «Великороссъ», «Невский альманах», «Литературный брянск», «Литературная газета», «Неман», «Полымя», «Немига литературная»; у літаратурна-мастацкім альманаху расійскіх, украінскіх і беларускіх аўтараў «Междуречье», выд. Украіна (2009); у літаратурных альманахах, выдадзеных па выніках міжнародных фестываляў-конкурсаў рускай паэзіі ў Беларусі «Мы рождены для вдохновения» пры падтрымцы Генеральнага консульства РФ у Брэсце, «Созвучье слов живых» (2007, 2008, 2009 і 2010, 2011), «На прасторах любай Беларусi», калектыўная праца сучасных беларускiх пiсьменнiкаў, Міністэрства інфармацыі РБ (2015).

 

Вершы былі апублікаваны ў Анталогіях: «Современная русская поэзия Беларуси» (2003); «Современное русское зарубежье», у двух тамах, выд. Масква, Расійская Акадэмія навук, Інстытут сацыяльна-палітычных даследаванняў, Урад Масквы, Дэпартамент культуры і Маскоўскі інстытут сацыяльна-даследчых праграм (2008); «Брянск» РФ (2008); «Исповедь», рускамоўная паэзія Беларусі (канец 20 - пачатак 21 ст., для старэйшага школьнага ўзросту, уключана ў школьную праграму, выд. Міністэрства інфармацыі РБ, 2009); «Звёздный родник», зборнік твораў пісьменнікаў Беларусі і Расіі (2013); «Разам с Радзiмай»; «Я вижу сны на русском языке»; «И помнит мир спасённый», Анталогія сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі «Паэзія рускага слова», выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, інстытут літаратуразнаўства імя Я.Купалы, у 2-х т. (2019), у СМІ Расіі, Латвіі, Украіны, Асеціі, Украіны, Асеціі, Дагестана і інш.

З'яўляецца складальнікам абласнога альманаха «Дзвіна. Віцебшчына літаратурная» (№ 5-2009, № 6 -2017, № 7-2023).

 

Лаўрэат:

- многіх Міжнародных літаратурных прэмій: «Имени Симеона Полоцкого» (2004), «Я ни с кем никогда не расстанусь» (2006), «Небо славян» (2006), «Я вижу сны на русском языке (2006), «И помнит мир спасённый» (2010), «Золотое перо» у намінацыі «Славянское единство» у рамках Міжнароднага  конкурса паэзіі «Славянское братство» (2011), «Прохоровское поле» (2012), «С мечтой о белом пароходе», прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння Ч.Айтматава, имя М.Ісакоўскага «Сувязь пакаленняў» (2022), памяці К.Сіманава і Году гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь (2022), і інш.;

- Усерасійских літаратурных прэмій: «С Россией в сердце» (2004), «Русский путь» имя Ф.Цютчава (2009);

- Рэспубліканскіх: першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (2015), ІІІ Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2003), V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных мастацтваў «Нас з'яднала зямля Беларусі» (2005);

- Рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў: «Лепшая кніга года» – 2007,  «Осень молодая», 2009 – «Где же солнышко ночует?», Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Вялікай Перамогі (2015), «Перамоге –75» (2020), «Кніга мне – кніга ўва мне» (2024).

Шматразовы лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча», Петруся Броўкі і інш.

Узнагароджана:

- дзяржаўнымі ўзнагародамі - медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам Францыска Скарыны (2018), медалём Мусы Джалиля «За мужнасць у літаратуры» (2006, РФ), Золотым медалём имя Ф.І.Цютчава (2009, РФ) і ганаровым знакам «Золотое перо «Тютчевъ» (2009, РФ), імя А.С.Грыбаедава (2010, РФ);

- ганаровымі знакамі: Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва» (2009), Саюзнай дзяржавы «За бездакорную службу» (2010), «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013), «80 гадоў 37 Гвардзейскай Рэчыцкай, двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава II ступені, Кутузава I ступені і Багдана Хмяльніцкага танкавай дывізіі» (2022), Беларускай Праваслаўнай Царквы «Святы Уладзімір спавядальнік Віцебскі» 1 ступені (2023), імя М.Багдановіча (2023), «За заслугі ў літаратуры і мастацтве» (2022).

 

Узнагароджана Ганаровымі граматамі: Савета Міністраў Беларусі (2013), Міністэрства інфармацыі РБ, Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь (2018), Віцебскага аблвыканкама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Віцебскага гарвыканкама і інш.

Мае падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта РБ (2015, 2019), старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2023), Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла РФ у РБ (2018, 2023), Міністэрствы адукацыі РБ (2023), прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў РБ і інш.

 

Жыве і працуе ў Віцебску.

Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з 2005 года.


Бестава Серафіма Апанасаўна 

 

Серафіма Бестава

Нарадзілася 15 кастрычніка 1940 года ў вёсцы Гараны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Ленінградскі інстытут культуры імя Н.К.Крупскай, бібліятэчны факультэт. 

Загадвала бібліятэкай ПТВ, працавала метадыстам у бібліятэцы імя А.Гайдара ў Віцебску, 20 гадоў ведала Аршанскай школьнай бібліятэкай. 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі са снежня 2015 года. 

Выдадзены кнігі для дзяцей: «Дзень добры, сонца» (1987) і «Дзе начуе апетыт» (1994).

Друкавалася ў раённых, абласных і рэспубліканскіх СМІ, калектыўных зборніках і альманахах: «Дзень паэзіі», «Крыло», «Вясёлка», «Дняпроўскія галасы», «Двіна: Віцебшчына літаратурная». 

Жыве ў Оршы.


Багданава Ірына Андрэеўна

 Ірына Багданава

Дзіцячы пісьменнік.

Нарадзілася 22 кастрычніка 1958 года ў горадзе Кемерава, Расія.

Адукацыя вышэйшая: Наваполацкі політэхнічны інстытут, спецыяльнасць «інжынер-геадэзіст», 1981 год; Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць «эканаміст-менеджэр», 1996 год; вышэйшыя літаратурныя курсы (семінар «Паэзія»), Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага (Масква - 2024 год).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2020 г.

 Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з 2020 г.

Выдадзены кнігі: дзіцячая кніжная серыя вершаў «Наша дружная семья»: «Неленивая вакцина», «Если вместе улыбаться», «Мама с папой не стареют», «Обо всём и обо всех», «Дружба всем нужна всегда», «Кто бы что ни говорил», «Хто б пра што ні гаварыў, пераклад з рускай Надзеі Салодкай», «Я щенок по кличке Мэдли», «Разважалкі, пераклад з рускай Надзеі Салодкай».

Сааўтар шаснаццаці літаратурных альманахаў, якія выйшлі ў Беларусі і Расіі.

Друкавалася ў калектыўных зборніках РСП: «Каталог сучаснай літаратуры» (2015), «Дзіцячая літаратура» (2015, 2016, 2019), «Анталогія рускай паэзіі 2019», а таксама ў мясцовых СМІ.

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі «Літаратура для дзяцей» (2019). Намінант на Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь (2021, 2023).

Узнагароджана памятнымі знакамі «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2021, 2023) у намінацыі «Літаратура для дзяцей».

Член народнага літаратурнага аб'яднання «Надзвінне» (г.Полацк), член апякунскай рады дабрачыннага фонду «Крыніца дабра» (г.Наваполацк).

З 2015 года вядзе аўтарскую старонку (Багданава Ірына Андрэеўна https://stihi.ru/avtor/bogirina) на літаратурным інтэрнэт-партале Расійскага саюза пісьменнікаў (далей РСП) - стихи.ру.

Публікуецца на асабістым акаўнце (Ірына Багданава) у сацыяльнай сетцы Фэйсбук https://www.facebook.com/profile.php?id=100010664417233

РСП намінавана на нацыянальную літаратурную прэмію «Паэт года» за 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020.

Узнагароджана ў 2018 годзе Ганаровай граматай Другога Міжнароднага фестывалю «Цэнтр Еўропы» (г.Полацк). У 2020 годзе Ганаровай граматай аддзела культуры Полацкага раённага выканаўчага камітэта, граматай дзяржаўнай установы культуры Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, у 2023 годзе Ганаровай граматай Наваполацкага гарвыканкама, а ў 2024 годзе стала лаўрэатам конкурсу «Жанчына года Наваполацка».

Жыве ў горадзе Наваполацку.


Герашчанка Андрэй Яўгенавіч  

 Андрэй Герашчанка

Нарадзіўся 26 сакавіка 1967 года ў в.Рэкта Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М.Кірава, спецыяльнасць «Біялогія і хімія» (1991), Віцебскі абласны інстытут удасканалення настаўнікаў, спецыяльнасць «Практычная псіхалогія» (1996).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з 2010 года.

Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2011 года.

Старшыня ВГА «Русский дом». Старшыня Каардынацыйнай рады кіраўнікоў беларускіх грамадскіх аб'яднанняў расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Аўтар больш за трыццаць кніг, шматлікіх публікацый у літаратурных часопісах і СМІ Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана і інш. Творы перакладзены на 10 моў свету. Пераможца міжнародных, беларускіх і расейскіх літаратурных конкурсаў.

У 2001 годзе з п'есай «Мікіта ў краіне пацукоў» стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу дзіцячай драматургіі сярод прафесіяналаў. У 2013 годзе з кнігай «Сыны Отечества. Славный 1812 год» - пераможца VI Усерасійскага конкурсу «Твои, Россия, сыновья», у 2015 годзе - пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Русь: 1000 лет после Владимира Святого в судьбах России, Украины и Белоруссии», у 2016 – пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Деяния Петра Великого в судьбах народов Евразии», у 2017 г. – Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Великая Русская революция в судьбах российских соотечественников».

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі: «60 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», «100 гадоў славянскаму руху на землях Беларусі 1909-2009 гг.», «200 гадоў перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года», «20 гадоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Медаль Пушкіна», ганаровым знакам суайчынніка, ведамасным медалём «Памяці герояў» і інш.

Жыве і працуе ў Віцебску.

Сайт https://герашчанка.бел/


Гарбачоў Мікалай Мікалаевіч

 

 

Мікалай Гарбачоў

Нарадзіўся 10 жніўня 1955 года ў горадзе Лепелі на Віцебшчыне.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, гістарычны факультэт.

 

Працаваў настаўнікам сярэдняй школы, інструктарам Лепельскага райвыканкама, кансультантам кабінета палітасветы Лепельскага райкама КПБ, карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё, загадчыкам рэдакцыі мясцовага тэлерадыёвяшчання, карэспандэнтам раённай газеты «Лепельскі край». З ліпеня 1997 года па жнівень 2007 года выдаваў газету-тыднёвік «Праграма тэлебачання і не толькі…».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года.

Член ГА «Беларускі саюз журналістаў».

 

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя П.Броўкі ў намінацыі «Проза» за кнігу «Чалавек з ціхім голасам» (2018).

Выдадзеныя кнігі: «Таямніцы мінулага» (2013), «Ліхалецце і стварэнне» (2015), «Чалавек з ціхім голасам» (2016) - па запыце Кніжнай палаты РБ кніга знаходзіцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Кітая), «Шлях да ісціны» (2019), шматлікія публікацыі ў рэспубліканскіх, абласных і мясцовых выданнях, у калектыўным альманаху «Наступіць дзень» (Полацк), «Двіна: Віцебшчына літаратурная».

 

Узнагароджаны: Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2002), Граматай Кіраўніка Віцебскай Епархіі Архібіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя з благаслаўленнем за добрасумленную працу для славы святой Царквы, Ганаровай граматай упраўлення ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама.

 

Жыве і працуе ў Лепелі.


Яжоў Анатоль Мікалаевіч

 Анатоль Яжоў

Нарадзіўся 25 лістапада 1946 года ў Смаленску.

Адукацыя вышэйшая.

Прэзідэнт Інстытута кіравання (РФ), ганаровы работнік навукі і тэхнікі РФ, ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі РФ, ганаровы работнік юстыцыі Расіі, ганаровы адвакат Расіі, член Расійскага саюза рэктараў, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук і Расійскай Федэрацыі акадэміі юрыдычных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза журналістаў Расіі і Міжнароднай федэрацыі журналістаў (Бельгія).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2012 г.

Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2002 г.

 Член Саюза журналістаў Расіі з 2002 г.

Член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў баталістаў і марыністаў з 2002 г.

 

Аўтар больш за пяцьсот кніг, 1200 прац, апублікаваных у 17 краінах, (поўны спіс кніг і прац гл. на асабістым сайце пісьменніка).

Узнагароджаны: міжнародным ордэнам Сакрата «За выбітны асабісты ўклад у інтэлектуальнае развіццё сучаснага грамадства» (г.Оксфард, Вялікабрытанія); граматай і медалём Еўрапалаты (2016); прэміямі і залатымі медалямі імя А.Твардоўскага, В.Пікуля, А.Фадзеева, К.Сіманава, М.Ламаносава, медалём Л.М.Талстога, літаратурнай прэміяй Міжнароднага Манархічнага Двара, Ганаровай граматай Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі, дыпломам першай ступені «Залатое пяро Масковіі», памятным знакам «За ўклад у Рускую літаратуру», Медалём Рускай Праваслаўнай царквы Прападобнага Сергія Раданежскага і інш.

Уладальнік званняў: «Рэктар 2004 года», «Рэктар 2005 года», «Лепшы менеджэр Еўропы 2006 года і 2007 года», «Навуковец 2011 года», «Чалавек 2011 і 2012 гг.» (ЗША, Вялікабрытанія), Гран-пры «Еўрапейская якасць». Уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса 2016 года.

Жыве і працуе ў Маскве, Віцебску: Прэзідэнт Міжнароднага Інстытута ўпраўлення імя Ф.Ушакова (філіялы: Масква-Архангельск-Віцебск.)


Жыгуноў Аляксандр Міхайлавіч

 Алесь Жыгуноў

Нарадзіўся 27 лютага 1954 годаў ў вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, філалагічны факультэт.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 г.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Выдадзены кнігі: «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993), «Дзе начуе апетыт?» (1993), «Пагавары са мной пра восень» (2004), «Ля цяпельца зары» (2009), «Баравічок на скутары» (2012), «У храме радасці і смутку» (2016).

Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах, рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ.

Лаўрэат прэміі камсамола Віцебшчыны за кнігу «Матчына вышыванка», Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць», Лаўрэат прэміі Р.Булацкага па выніках рэспубліканскага конкурсу Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро-2011», Другая прэмія Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Залаты Купідон» за книгу «Ля цяпельца зары», лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя У.Караткевіча за кнігу «Пагавары са мной пра восень» і імя Петруся Броўкі за кнігу для дзяцей «Баравічок на скутары» (2014).

Узнагароджаны: Ганаровай граматай СПБ (2009), Нагрудным знакам Рэспубліканскага АА «СПБ» «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014), дыпломам рэспубліканскага АА «СПБ» «За паспяховую творчую актыўнасць, грамадскую дзейнасць і з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання» (2017).

Жыве і працуе ў г.Глыбокае - карэспандэнт газеты «Веснік Глыбоччыны».


Загурская Галіна Пятроўна

 Галіна Загурская

Нарадзілася 05 студзеня 1945 года ў мястэчку Лявонпаль Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя П.М.Машэрава, фізіка-матэматычны факультэт.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2009 года.

 

Выдадзены кнігі: «З далоняў сэрца» (2007), «Да зямлi прытулiцца» (2009)

«З росаў святаянных» (2013), «У мясцовым перламутры» (2017), «Бераг зарападаў» (2019).

 

Публікавалася ў часопісах: «Маладосць», «Полымя», «Алеся», «Роднае слова», «ЛІФФТ»; у газетах: «ЛіМ», «Краязнаўчая газета», «Сельская газета», «Міёрскія навіны», «Полацкі веснік», «Віцебскія весці»; у многіх калектыўных зборніках, у тым ліку кнігах: «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы», «Сафійка. Полацк. Родны край», «Бачу Беларусь такой», «На падкове Дзвіны. Літаратурная Міёршчына»,  кнізе перакладаў твораў беларускіх аўтараў на рускую мову «Расставаясь с чуткой тишиной» (2018, Таганрог).

 

Лаўрэат абласных літаратурных прэмій: імя Уладзіміра Караткевіча за кнігу «З росаў святаянных» (2015), імя Петруся Броўкі за кнігу «Бераг зарападаў» (2020).

Займаецца перакладамі з рускай мовы на беларускую. Пераможца міжнароднага перакладчыцкага праекта «Бераг дружбы: Беларусь - Расія» (2017).

 

Узнагароджана: Ганаровай граматай Полацкага райвыканкама (2016, 2017), граматай ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2020, 2021), падзякай Полацкага райвыканкама (2021), Ганаровай граматай літаратурнага форуму «Цэнтр Еўропы» (2018, 2019, 2021, 2022, 2023), Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2015, 2022, 2023) і інш.

 

Жыве ў Полацку. Працавала настаўнікам матэматыкі і метадыстам.


Зінкевіч Ганна Браніславаўна

 

Ганна Зінкевіч

Нарадзілася 9 снежня 1955 года ў вёсцы Рагачы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

 

Выдадзены кнігі: «Шляхам любові» (2006), «Пяшчота позніх хрызантэм» (2017), публікавалася ў калектыўных зборніках і літаратурных альманахах «Двіна: Віцебшчына літаратурная».

 

Узнагароджана Ганаровымі Граматамі ГА «СПБ».

 

Жыве ў вёсцы Мярэцкія Глыбоцкага раёна. Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Мерацкоўскай БШ Глыбоцкага раёна.


Касаткін Валерый Аляксеевіч

 

 Валерый Касаткін

Нарадзіўся 7 ліпеня 1955 года ў вёсцы Семянцава Руднянскага р-на Смаленскай вобласці. Вырас у Пермі, служыў у Крамлёўскім палку.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт (1983).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2017 г.

Выдадзены кнігі: «Пьяные вишни», «Ожидание свободы», «Река детства», в том числе детективы – «Завтра меня не станет», «Цветение яблонь», «Иллюзия счастья», «Большая луна», «Пришлая» і інш.

Аўтар слоў да песень.

Публікаваўся ў альманаху «Дзвiна. Вiцебшчына лiтаратурная» (выпуск 7); у газетах «Віцебскі рабочы», «Гарадоцкі веснік», у Міёрскай раённай газеце.

Жыве ў Віцебску. Працаваў памочнікам пракурора, пракурорам раёна і выкладчыкам тэхнікума.

 

Жывыя выпадкі з практыкі працы памочнікам пракурора Міёрскага раёна і пракурорам Гарадоцкага р-на выкарыстоўвае пры напісанні вострасюжэтных дэтэктываў.

Больш падрабязна гл. інфармацыю на асабістым сайце пісьменніка.


Кавалёва Тамара Іванаўна 

 

 

Тамара Кавалёва

Нарадзілася 12 сакавіка 1950 года ў вёсцы Папоўка Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Пскоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, фізіка-матэматычны факультэт.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2021 года.

 

Удзельнік народнага літаратурнага аб'яднання «Полацкая галіна» (г.Полацк) з 2011 года.

 

Выдадзены кнігі: «Неизведанный день» (2015), «Тайна времени» (2018), «На вишнёвом острове» (2021).

 

Паэтычныя падборкі публікуюцца ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ, у калектыўных зборніках і альманахах Беларусі, Расіі.

 

Пераможца і прызёр літаратурных конкурсаў: «Цэнтр Еўропы» (2020, 2021, 2022, г.Полацк), «Літаратурная Азія» (2022, Казахстан), «Сувязь пакаленняў» (2022, г.Смаленск), «Славянскі калейдаскоп-2023» (г.Мінск), «Кніга мне - кніга ўва мне» (2023, г.Мінск).

 

Узнагароджана памятным знакам «Лепшы пiсьменнік Вiцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi».

Мае Падзяку аддзела па адукацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

 

Жыве ў Наваполацку.


Калтуноў Васіль Васільевіч 

 

Васіль Калтуноў

 

Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ў г.Горкі Магілёўскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны, факультэт фізічнага выхавання.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2023 года.

Выдадзены кнігі: «Под созвездием Большой медведицы» (2015), «По ту сторону счастья» (2016), «Последняя четверть Луны» (2017), «Осенний вертоград» (2021), «Постоянство перемен» (2021), «Возвращение» (2022).

Друкаваўся ў літаратурна-мастацкім альманаху «Крыніца» (Смаленск), «Белыя снегіры» (Нефтэкумск), «Святло Адзігітрыі» (Смаленскае абласное аб'яднанне праваслаўных пісьменнікаў).

Жыве ў г.Віцебску.


Красаў Сяргей Андрэевіч

 

Сяргей Красаў

Нарадзіўся 27 ліпеня 1955 года ў г.Сафонава Смаленскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў акадэмію МУС СССР, спецыяльнасць «Юрыст-правазнавец». 1977 г. - 1996 г. - служба ў органах МУС на пасадах начсаставу.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2022 года.

 

Выдадзены кнігі: «Вторая попытка» (2018), «Заочница» (2019), «Клады и кладоискатели» (2020); біяграфічнае даследаванне «Спиридоновы» (2022), «Про зверей и людей» (2024).

 

Аўтар публікацый у літаратурных часопісах.

 

Пераможца Міжнароднага конкурсу імя К.М.Сіманава, лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя М.В.Ісакоўскага «Сувязь пакаленняў».

 

Жыве і працуе ў г.Віцебску


Крыклівец Алена Уладзіміраўна

  

Алена Крыклівец

Нарадзілася 21 сакавіка 1983 года ў г.Віцебску.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, філалагічны факультэт, магістратуру, дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Доктар філалагічных навук.

Прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі ВДУ імя П.М.Машэрава.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 2011 года.

 

Выдадзены кнігі: «На грани света» (2008), «За строкой» (2015).

 

Мае больш за 90 навуковых публікацый (у тым ліку чатыры літаратурныя манаграфіі) і больш за 100 літаратурных публікацый у літаратурна-мастацкіх выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Балгарыі, Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Францыі, Ізраіля, ЗША, Аўстраліі, Канады.

 

Лаўрэат шаснаццаці міжнародных літаратурных конкурсаў, у тым ліку Кубка свету па рускай паэзіі (2020).

 

Публікавалася ў шматлікіх калектыўных зборніках і літаратурных альманахах, у тым ліку «Дзвiна. Вiцебшчына лiтаратурная» i iнш.

 

Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004).

Узнагароджана: Ганаровымі граматамі і дыпломамі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014, 2021), Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў (2010), Россупрацоўніцтва (2014), Міжнароднай Гільдыі пісьменнікаў (2015), Маскоўскай гарадской арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі (2015).

Уладальнік прэміі Віцебскага гарадскога Савета Дэпутатаў (2010) і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым вучоным (2016). Выканаўца грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010, 2018). Узнагароджана граматамі.

Звесткі пра А.У.Крыклівец уключаны ў энцыклапедыю «Кто есть кто в Республике Беларусь» (2016, 2020).

Жыве ў Віцебску, працуе выкладчыкам на кафедры літаратуры ВДУ імя П.М.Машэрава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

 

Асабістыя акаўнты ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/elena.kriklivets

https://vk.com/id329947622


Кукуць Міледзь Мікалаевіч

 Міледзій Кукуць

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Усаўцы Міёрскага р-на Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Ганаровы член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

Выдадзены кнігі: «Адзін дзень і ўсе жыцце» (1997), «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013), «Дасье на Трампа» (2023).

Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах, у тым ліку «Дзвiна. Вiцебшчына лiтаратурная» i iнш.

 

Дыпламант Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года - 2013».

«Чалавек года Шаркаўшчыны - 2014» у намінацыі «Культура, мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм».

Мае Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2008).

 

Жыве і працуе ў г.п.Шаркаўшчына.


Кулакоў Сяргей Фёдаравіч

 Сяргей Кулакоў

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, факультэт журналістыкі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Літаратурныя напрамкі - дэтэктывы і крымінальныя драмы, фантастыка і ваенныя прыгоды.

Выдадзены кнігі: «Отомстить до конца», «Афганский полигон», «Удар блокируют ударом», «Собачьи бои», «Когда горит вода», «Напарник», «На пике агрессии», «Сталкер из ГРУ», «Когда не поздно простить», «Не смотри в глаза пророку», «Всемогущий», «Квант безумия», «Удар блокируют ударом», «Городская сюита», «Две любви Саныча» і інш.

Падрабязней інфармацыю гл. на асабістым сайце пісьменніка.

Жыве і працуе ў Оршы.


Лагун Віктар Ільіч

 Віктар Лагун

Нарадзіўся 3 сакавіка 1956 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна. Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

Працаваў галоўным інжынерам Шаркаўшчынскага РЭС, ганаровы работнік і ветэран Беларускай энергасістэмы.

Выдадзены кнігі: «Маё шанаванне вам…» (1997), «Дзень добры, мама…» (1998), «Аднойчы» (1999), «З нагоды» (2000), «Смак балота» (2001), «Апраўданне надзей» (2001), «Калі гублялася надзея» (2001), «Ералаш-1» (2002), «Ералаш-2» (2002), «Па законе Ома» (2003), «Сон ранняе вясны» (2003), «На Прыдзвінскай галіне» (2004), «У жорны зёрны» (2007), «На палатне жыцця» (2007), «Не хлебам адзіным» (2008), «З дзён маіх адзін» (2009), «Святло хай будзе», «На палатне жыцця» (2010), «Ракурс» (2011), «На квінце провада» (2012), «На перадавой РЭСа» (2013), «Тры майстры» (2014), «На чале РЭСа» (2018), «Серч».

Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах, рэспубліканскіх, абласных і мясцовых СМІ.

Жыве і працуе ў г.п.Шаркаўшчына.


Мажылоўскі Уладзімір Барысавіч

 Уладзімір Мажылоўскі

Нарадзіўся 7 лютага 1958 года ў вёсцы Станіславава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2019 года.

 

Выдадзена кніга «Праклён мітрапаліта Феафіла» (2014).

 

Публікаваўся ў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ.

 

Пераможца рэспубліканскіх конкурсаў на найлепшы мастацкі твор, прысвечаны беларускай міліцыі і беларускім пагранічнікам, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія рэаNIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

 

Жыве ў г.Браславе, працуе загадчыкам аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна.


Намеснікаў Мікалай Уладзіміравіч

 Мікалай Намеснікаў

Нарадзіўся 30 ліпеня 1962 г. у г.Віцебску.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М.Кірава, філалагічны факультэт.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

 

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Выдадзены кнігі: «Забытые небеса (2000), «На распутьях ветров и дорог» (2004), «Листопад исповедальный» (2008), «Время яблок», (2014), «КRESY» (2018), Спросите у земли» (2022).

 

Суаўтар шматлікіх літаратурных альманахаў, у тым ліку «Дзвiна. Вiцебшчына лiтаратурная».

 

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі (2015).

 

Узнагароджаны: Ганаровым нагрудным знакам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру», Ганаровымі граматамі ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ў намінацыі «Паэзія».

 

Жыве ў Віцебску. Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры.


Нілаў Канстанцін Рыгоравіч

 Канстанцін Нілаў

Нарадзіўся 4 студзеня 1947 года ў вёсцы Якаўлевічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў на прамысловых прадпрыемствах, навучальных установах горада Оршы. Прайшоў шлях ад майстра вытворчасці да генеральнага дырэктара прадпрыемства, ад выкладчыка - да дырэктара філіяла ВНУ.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

 

Намеснік старшыні Аршанскага гарадскога РГА «Белая Русь». Дэлегат трох Усебеларускіх народных сходаў, намеснік кіраўніка Каардынацыйнай рады палітычных партый і грамадскіх арганізацый Аршанскага раёна.

 

Выдадзены кнігі: «Реквием тревоги» (2003), «Меридиан моей любви» (2005),

«Души и сердца камертон» (2011), «Триптих любви» (2013), «Вянок з параненых рамонкаў» (2015), «Есть такая любовь» (2017), «Тайна сиреневого оврага» (2017), «Баллады славянских земель» (2017), «В созвездии жизни», (2017- 2018), «Копысская новелла» (2018, 2021), «И смех и грех» (2019), «Дорога из колючего ада» (2020), «Капкан на диких охотников» (2022), «Горькая страсть полонеза Агинского» (2023) і інш.

 

Публікаваўся ў шматлікіх калектыўных зборніках і літаратурных альманахах.

Аўтар больш за 50 песенных тэкстаў у суаўтарстве з беларускімі і расійскімі кампазітарамі, у тым ліку народным артыстам СССР Лучанком І.М.

Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу драматургіі (2002) і Усесаюзнага конкурсу «Маладая паэзія» (1968), лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года» (2010), пераможца літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 75-годдзю Вялікай перамогі (2015), лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі (2022).

 

Узнагароджаны: ордэнам «Знак пашаны», залатым і сярэбраным медалямі ВДНГ СССР, знакам «Выдатнік народнай асветы», Ганаровым знакам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру», медалямі Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі галіновых міністэрстваў і Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

 

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусь-Расія.

 

Жыве і працуе ў Оршы.

Дадатковая інфармацыя на асабістым сайце пісьменніка.


Наваенка Зоя Максімаўна

 Зоя Наваенка

Нарадзілася 27 лютага 1936 года ў горадзе Віцебску.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя С.Кірава, хіміка-біялагічны факультэт.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2021 года.

 

Выдадзены кнігі: «Детство в тумане войны» (2012), «Эхо» (2013), «Вот такая любовь» (2014), «Хождение за счастьем» (2018), «Сюрпрыз для класнага» (2022).

Публікавалася ў калектыўных зборніках і альманахах, рэспубліканскіх газетах і часопісах «Полымя», «Алеся», «Вожык», абласных і мясцовых СМІ.

 

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя П.Броўкі за кнігу «Дзяцінства ў тумане вайны» (2020).

 

Мае дыпломы газеты «Звязда» за перамогу ў конкурсе на лепшую вясёлую і праўдзівую гісторыю, дыпломы III Міжнароднага літаратурнага фестывалю «Цэнтр Еўропы» ў намінацыі «Паэзія» і «Малая проза» (2020), Ганаровую грамату рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва» за 2 месца ў конкурсе, прысвечаным 70-годдзю часопіса «Вожык».

 

Узнагароджана: медалём «Ветэран працы», памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ў намінацыі «Проза», Ганаровай граматай Глыбоцкага раённага камітэта беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

Жыве ў г.Глыбокае Віцебскай вобласці. Працавала настаўнікам біялогіі.


Пацыенка Генадзь Барысавіч

 Генадзь Пацыенка

Нарадзіўся 25 жніўня 1937 года ў вёсцы Зубакі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага (Масква).

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Член Саюза пісьменнікаў Расіі.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ганаровы акадэмік Пушкінскай акадэміі.

Выдадзены кнігі: «Шуршание сена» (1970), «Колесо на берёзе» (1973), «Высокий день» (1976), «Дом без соседей» (1982), «Кольцевая дорога» (1983), «Дни среди молний» (1994), «Под озоновой дырой» (1995), «Пока пуля летит» (2002), «Взрыв души» (2007), «В дождь под Рождество» (2007), «Пистолет в чемодане» (2007) і інш.

Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года» (2008), абласной літаратурнай прэміі імя У.Караткевіча (2008).

Узнагароджаны сярэбраным медалём Міжнароднага Саюза Славянскіх журналістаў за кнігу «Пока пуля летит», Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама (2007).

Ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна (2007).

Жыве ў Маскве.


Піскун Лідзія Рыгораўна

 

Лідзія Піскун

Нарадзілася 26 лістапада 1959 года ў вёсцы Мінгрэльская Краснадарскага краю.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2021 года.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Ленінградскі ордэна працоўнага Чырвонага Сцяга тэхналагічны інстытут халадзільнай прамысловасці, факультэт мікрабіялогіі.

Працавала кіраўніком на дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах лёгкай прамысловасьці. З 2014 года на пенсіі.

 

Рэдактар ​​народнага літаратурнага аб'яднання «Полоцкая ветвь» ДУК «Полацкі гарадскі Палац культуры».

Вядзе літаратурную старонку «Літаратурны Вэб-форум» у сацыяльных сетках ДУК «Полацкі гарадскі Палац культуры».

 

Выдадзены кнігі: «Акварель жизни» (2018), «Колыбель на краю обрыва» (2018), «Перфект» (2021), «Удивительные истории Шали и Поли» (2023).

 

Мае шматлікія публікацыі ў гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і замежных СМІ (газеты: «Восход» г.Абінск, Расія; «Полацкі веснік» г.Полацк; «Віцебскія весці» г.Віцебск; «Віцьбічы» г.Віцебск; «Лiтаратура i мастацтва» г.Мінск; часопісы: «Новая Няміга літаратурная» г.Мінск, «Метамарфозы» г.Мінск і інш.).

Удзельнік шматлікіх калектыўных літаратурных зборнікаў і альманахаў вершаў і прозы Беларусі і Расіі.

Пераможца шматлікіх літаратурных міжнародных фестываляў і конкурсаў.

 

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Віцебскага аблвыканкама імя Петруся Броўкі (2023).

 

Узнагароджана: памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусi» (2023), Граматай Бранскай АГПА «Саюз пісьменнікаў Расіі» (2022), Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2022), Ганаровай граматай літаратурнага форума «Цэнтр Еўропы» за асаблівыя заслугі ў справе ўмацавання ідэалаў літаратуры і актыўны ўдзел у рабоце форуму (2023).


Палачанін Фёдар Антановіч

 Фёдар Палачанін

Нарадзіўся 27 жніўня 1951 года ў вёсцы Чаркасы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Ганаровы член Рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці.

Выдадзены кнігі: «Адплата за нелюбоў» (1998),  «Недаспяваная песня» (2001), «Белы абрус» (2002), «Урок на ўсё жыццё» (2003), «Не свая віна» (2003), «Недаспяваная песня ў сэрцы гучыць» (2004), «Вяртанне да першачысціні» (2004), «Пазычанае шчасце» (2005), «Нявыпраўленая памылка» (2005), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2006, 2012), «Голас сумлення» (2008), «Докшыцкі край» (2009), «Зраненае сэрца» (2011), «Даравальная нядзеля» (2012), «Шлях да Бога» (2012), «Школьнікам аб праваслаўнай веры» (2012) «Дарога ў неба» (2014), «Маўклівая любоў» (2015), «Ці так жывём?» (2017), «Галалёд» (2017), «Святло сярод ночы» (2018), «Докшыцкія вытокі» (2019), «Сэрцу не загадаеш» (2021).

Яго пяру належаць 35 п'ес, 9 кінасцэнарыяў, 78 публікацый у перыёдыцы. Многія яго працы маюць сцэнічнае ўвасабленне. На Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё былі падрыхтаваны і гучалі ў эфіры спектаклі паводле п'ес «Расплата за нелюбоў» і «Спытай сэрца сваё», а таксама радыёкампазіцыя» Красуйся, бярозка, расці!» па яго кнізе «Недаспяваная песня».

Больш за дзесяць гадоў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ідзе спектакль паводле п'есы аўтара «Пазычанае шчасце».

Па меладраме Ф.Палачаніна «Ты мне хто?» зняты мастацкі фільм.

Узнагароджаны: Ганаровым нагрудным знакам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру», Ганаровым знакам «2000 год Хрысціянству»; Ганаровымі граматамі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Віцебскага аблвыканкама, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і інш.

Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і імя Петруся Броўкі.

Уладальнік прэміі Рэспубліканскага конкурсу за кінасцэнар «Ветразь надзеі».

Дыпламант Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года ў галіне публіцыстыкі», пераможца абласнога конкурсу «Лепшы руплівец роднага слова», фіналіст Рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок».

Мае званне «Артыст народнага тэатра», «Лепшы грамадскі дзеяч» 2017 года з занясеннем на раённую Дошку Гонару.

Жыве ў горадзе Докшыцы.


Ігар Міхайлавіч Пракаповіч

 Ігар Пракаповіч

Нарадзіўся 9 снежня 1960 года ў горадзе Паставы Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, геаграфічны факультэт; аспірантуру Нацыянальнага інстытута адукацыі, спецыяльнасць «Агульная педагогіка».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Вучонай Рады Беларускага геаграфічнага таварыства.

Член рэдкалегіі часопіса «Геаграфія: праблемы выкладання».

Кіраўнік навуковага краязнаўчага таварыства «Ювента».

Старшыня раённага аддзялення Таварыства беларускай мовы.

 

Аўтар больш за 70 кніг па краязнаўстве і зборнікаў паэзіі:

«Шляхі наканаванага бязмежжа» (1999), «Я Вас каханнем растрывожу...» (2005), «Луска вечнасці» (2005), «Белая Панна» (2007), «Калядны ранак» (2007), «О Беларусь, мая шыпшына...» (2007), «Хірургічная адысея дзядзькі Антона» (2009), «Чароўны край – Пастаўшчына» (2009), «Парфорснае паляванне ў Паставах» (2011), «Пошукі забытага шляху» (2011), «Снежны вэлюм шыпшыны» (2011), «Казка пра ваяўнічага камара» (2016), «Вышкі» (2013), «Як коцік рыбку лавіў» (2015), «Залатая выспа: гісторыі і вершы з крыніц народных» (2016), «Як коцік рыбку лавіў» (2017), «Куфэрак скарбаў: легенды, паданні і цікавыя гісторыі з крыніц народных» (2017), «Там, дзе Душа… Вершы пра Пастаўшчыну» (2018), «Астравы існасці» (2018), «Дом Айца Майго. Гісторыя пастаўскага касцёла: храм і супольнасць» (2020), «Друцкія-Любецкія. Пастаўская галіна славутага роду»(2021), «Манькавічы ў плыні часу» (2021), «Сферы» (2022), «Альфа і Амега» (2023) і інш. З астатнімі кнігамі можна азнаёміцца ​​на асабістым сайце аўтара.

 

Публікаваўся ў калектыўных зборніках і альманахах.

 

«Чалавек года Віцебшчыны - 2009» у намінацыі «Адукацыя».

 

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Публіцыстыка» за кнігу «Пастаўшчына» (2020).

Лаўрэат прэмій часопіса «Маладосць», газеты «Звязда», абласной літаратурнай прэміі імя У.Караткевіча за кнігу «Чароўны край – Пастаўшчына».

 

Узнагароджаны: Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

 

Пераможца абласнога конкурсу «Настаўнік года-1995».

 

Жыве і працуе ў г.Паставы, выкладчык ДУА «Пастаўская гімназія».


Прохараў Анатоль Васільевіч

 Анатоль Прохараў

Нарадзіўся 21 ліпеня 1949 года у вёсцы Рудкаўшчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Адукацыя сярэдняя спецыяльная.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Выдадзеныя кнігі: «Вуркаток» (1983), «Птушыны гарадок» (1988), «Вясёлы карагод» (2005).

Публікаваўся ў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ, у тым ліку часопісах «Вожык» і «Вясёлка», газетах – «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена» і інш. Выступаў з вершамі на беларускім радыё і тэлебачанні.

Падборкі вершаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ўвайшлі ў 9 калектыўных зборнікаў і альманахаў, у тым ліку «Дзвiна. Вiцебшчына лiтаратурная» i iнш.

У розны час ягоныя вершы ўключаліся ў падручнікі для малодшых класаў па беларускай мове.

 

Жыве ў Оршы.


Радзіхаўская Ірына Георгіеўна

 

Ірына Радзіхоўская

Нарадзілася 13 лютага 1998 года ў вёсцы Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, філалагічны факультэт.

Выдадзена кніга: «Ідолта».

Піша вершы і прозу на беларускай і рускай мовах.

Друкавалася ў журналах «Вясёлка», «Маладосць», «Бярозка», «Рюкзак», «Один дома», рэспубліканскай газеце «Переходный возраст», раённай газете «Міёрскія навіны», абласным літаратурным альманахе «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная».

Пераможца і прызёр літаратурных конкурсаў рознага ўзроўню.

Узнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», мае Падзяку Саюза пісьменнікаў Расіі.

 

Жыве і працуе ў г.Віцебску.


 

Раткевіч Аляксандр Міхайлавіч

 

Аляксандр Раткевіч

Нарадзіўся 10 студзеня 1954 года ў Івангарадзе Ленінградскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, філалагічны факультэт.

Член Расійскага Саюза прафесійных літаратараў з 2011 года.

Член праўлення Еўрапейскага кангрэса літаратараў з 2012 года.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года.

Член Расійскага саюза прафесійных літаратараў і ў Сусветнай арганізацыі пісьменнікаў (WOW) https://wow-lifft.com/ru/

З'яўляецца сустаршынёй Літаратурнага Савета міжнароднага саюза «Асамблея народаў Еўразіі». Стваральнік (1989) і кіраўнік народнага літаратурнага аб'яднання «Полацкая галіна» https://m.ok.ru/gdkpolotsk/topic/153567144063018.

Аўтар 16 кніг вершаў. Складальнік і рэдактар ​​літаратурных зборнікаў і альманахаў. З 1996 выдае кніжную серыю «Бібліятэка «Полацкая галіна». Публікаваўся ў паэтычных зборніках, альманахах і часопісах Аўстраліі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны, Фінляндыі, Чарнагорыі, Чэхіі і інш. Заснавальнік літаратурнага напрамку катарсізм і выдавец аднайменнага альманаха (http://slavtraditions.ucoz.ru /index/ratkevich_aleksandr_mikhajlovich/0-37).

Пераможца II Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі» ў намінацыі «Літаратурны пераклад» (2010). Узнагароджаны сярэбраным медалём II Еўразійскага літаратурнага фестывалю «ЛіФФт» (2017), медалём «За служэнне мастацтву» (2019), медалём Міжнароднай супольнасці народнай дыпламатыі (2021), Ганаровай граматай праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі; дыпломамі расійска-італьянскай акадэміі Фероні і нацыянальнага Артыйскага камітэта Расіі.

Вялікае Гран-Пры Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сузор'е духоўнасці» ў намінацыі «Лепшая кніга года» за зборнік вершаў «Чатыры стыхіі».

З лютага 2017 года - старшыня журы Міжнароднага літаратурнага фестывалю «Цэнтр Еўропы» ў Полацку (http://skorina-lib.by/litfest-centr-evropy/jury/).

Арганізатар шматлікіх літаратурных конкурсаў і фестываляў, у т.л. міжнародных.

 

Жыве і працуе ў г. Полацку настаўнікам у ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Полацка».


Русілка Вольга Іванаўна

 Вольга Русілка

Нарадзілася 17 ліпеня 1959 г. у вёсцы Бершты Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, аспірантуру пры Інстытуце імя Я.Купалы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Аўтар зборнікаў паэзіі: «Табе» (1996), «Ажына» (2004), «B.I.P» (2009), «Сцежка, сцежачка, сцяжынка» (2013) і 200 навуковых, літаратурна-крытычных, навучальных, метадычных публікацый па праблемах беларускай паэзіі і яе вывучэння ў школе, сярод якіх некалькі манаграфій. Суаўтар падручніка «Беларуская літаратура. 8 клас», паводле якога школы Беларусі працуюць з 1995 года па сённяшні дзень.

Публікавалася ў рэспубліканскіх, абласных і мясцовых СМІ, калектыўных зборніках і альманахах, у тым ліку абласным літаратурным альманахе «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная».

Узнагароджана: Ганаровай граматай і нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», ганаровым знакам ГА «СПБ» «За вялікі ўклад у літаратуру». Лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя У.Караткевіча І Петруся Броўкі.

 

Жыве і працуе ў Віцебску.


Саўліч Уладзімір Уладзіміравіч

 Уладзімір Саўліч

Нарадзіўся 1 верасня 1951 года ў вёсцы Мацясы Глыбоцкага раёна.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт.

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Выдадзены кнігі: «Халімон камандуе парадам» (1993), «Чароўная чаша» (2006), «Сучасная беларуская п'еса» (2008), «Антэі Прыдзвіння» (2010).

 

Па п'есах аўтара ажыццяўляліся пастаноўкі Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы і іншымі прафесійнымі і аматарскімі тэатрамі краіны.

 

Лаўрэат прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро», рэспубліканскай літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Залаты купідон», прэміі імя Ф.Скарыны.

 

Носіць ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны - 2013».

 

Уладальнік ганаровага знака Саюза журналістаў Беларусі і медаля ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру».

 

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнай Рады БССР, Вярхоўнай Рады Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь, Віцебскага аблвыканкама, Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Жыве ў г.Глыбокае, працаваў уласным карэспандэнтам «Сельскай газеты».


Салодкая Надзея Стэфанаўна

 Надзея Салодкая

Нарадзілася 23 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Полацкае медыцынскае вучылішча.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Выдадзены кнігі: «Я ішла да сябе... (2000), «Свечка жаліцца небу» (2002), «На ўзлёце малітвы» (2002), «На краю зимы» (2004), «Горсточка лета» (2006), «Апошняя квадра» (2007), «Святаград: Прысвячэнне Полацку» (2010), «Пад тваёй таполяй: Прысвячэнне Беларусі» (2010), «Месца пад сонцам» (2011), «Прикосновение» (2011), «Плакал Ангел…» (2013), «Галасы» (2014), «Смеху варта» (2015), «Спавядайся, восень…» (2017), «Светотени» (2017), «Разноцветные ситцы» (2019), «Мір вашаму дому» (2019), «Мне осени дайте взаймы» (2020), «Свят-вадзіца» (2021), «Наряжу тишину в платочек» (2023) і інш.

 

Выдадзены кнігі перакладаў: Навум Гальпяровіч. «Рэха слухае голас» /Пер. з бел. Н.Салодкай (2009); Ірына Багданава. «Хто б пра што ні гаварыў» /Пер. з рус. Н.Салодкай; Ірына Багданава. «Разважалкі. Пра ўсё і пра ўсіх» /Пер. з рус. Н.Салодкай.

Публікавалася ў калектыўных зборніках і альманахах.

Аўтар тэксту гімна Полацка «Горад над Дзвіной» (кампазітар Ізмаіл Капланаў) (2007). Аўтар тэкстаў шматлікіх песень.

 

Уладальнік «Залатога Купідона» Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года», лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года» ў намінацыі «Песенна-паэтычная творчасць», лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя У.Караткевіча і П.Броўкі.

 

Узнагароджана: Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, медалём «За заслугі перад Полацкам»,

 

Ганаровы грамадзянін горада Полацка.

 

Жыве ў Полацку.


Стаховіч Надзея Канстанцінаўна

 

Надзея Стаховіч

Нарадзілася 15 сакавіка 1953 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

Сваю працоўную дзейнасць прысвяціла рабоце ў Аршанскім раённым выканаўчым камітэце.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года.

Выдадзены кнігі: «В моём имени, в твоём отчестве» (2002), «Осенины» (2005), «Опалённые фрески» (2007), «Единые нити» (2009), «Мои родники» (2012) і інш.

 

Жыве ў Оршы.


Строкін Валерый Вітальевіч

 Валерый Строкін

Нарадзіўся 21 жніўня 1968 года ў горадзе Тула (РФ).

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт.

 

Член саюза пісьменнікаў з 2005 года.

 

Выдадзены кнігі: «Рама» (2012). Мае публікацыі ў 15 калектыўных зборніках і альманахах «Планета ценяў» (2001), «Скрозь павуцінне цемры» (2001), «Прынзаючы час» (2002), часопісах «Нёман», «Парог» і інш.

 

Аўтар раманаў: «Там, где есть тьма, там есть свет» (2001), «Я - Степан Разин» (2012), «Пилигримы» в 2-х ч. (2006, 2009), тэтралогія  «Дядюшкин сундук» (2009), а таксама шматлікіх аповесцей, апавяданняў, фантастычных казак і гісторый: «Баловень судьбы» (2009), «Да будет свет» (2001), «Загадка для Сфинкса» (2005), «Иван-Царевич Иван-Дурак или повесть о молодильных яблоках» (2013), «Пластилиновый Рыцарь» (2013), «Белых ворон на заклание» (2001), «Книга с Белыми Листами» (2003), «Проводник» (2002), «Робинзоны Белой планеты» (2002), «Так и кончается мир» (2007) і інш.

 

Асноўныя жанравыя напрамкі аўтара ў літаратуры: навуковая фантастыка, гістарычная проза.

 

Узнагароджаны Ганаровай граматай ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

Жыве і працуе ў Віцебску інспектарам РУП «Віцебскэнерга».


Сухараў Андрэй Аляксандравіч

 

Андрэй Сухараў

Нарадзіўся 19 чэрвеня 1952 года ў горадзе Віцебску.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, фізіка-матэматычны факультэт, аспірантуру пры Акадэміі педагагічных навук СССР (Масква).

Дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі права ВДУ імя П.М.Машэрава, кандыдат педагагічных навук.

Краязнаўца, празаік-дакументаліст.

Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Выдадзены кнігі: «Беларусь Северная» (2016), «Услышать тихий шепот Вселенной» (2018).

Мае больш за 150 навуковых публікацый: манаграфіі, артыкулы ў часопісах «Однако жизнь» і інш.

Узнагароджаны: Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Віцебскага гарвыканкама.

Асабістая старонка аўтара на партале Проза.ру.

 

Жыве і працуе ў г.Віцебску.


Таўкачова Тамара Іванаўна

 Тамара Таўкачова

Нарадзілася 13 лістапада 1937 года ў вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года.

Автор книг: «На сцежках жыцця» (2006), «Наталю сваю прагу світанкам» (2010), «На краю дождя (Сто песен о любви)» (2011), зборнік апавяданняў «Пад адным небам» (2014), «Ружы для каханай» (2016) и др. Печаталась в коллективных сборниках и альманахах.

Дыпламант Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года» (2011).

Узнагароджана граматамі аддзела культуры Полацкага райвыканкама і аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама, Ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008, 2012), дыпломамі за песні: «Калыска Бацькаўшчыны» (2002), «Гімн Наваполацку» (2009), «Мы ўсе – адна вялікая сям’я» (сл.Т.Таўкачова, муз.У.Кручкоў, 2012).

На вершы аўтара напісана больш за 100 песень, якія выконваюцца вядучымі салістамі і калектывамі краіны на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках Беларусі. Асаблівую вядомасць атрымала песня «Мая Белая Русь», якой адкрываюцца шматлікія афіцыйныя імпрэзы і святы ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Жыве ў Наваполацку.


Трафімава Галіна Уладзіміраўна

 Галіна Трафімава

Нарадзілася 4 снежня 1960 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М.Кірава, спецыяльнасць «Біялогія і хімія».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2009 года.

 

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2015 года.

 

Дзіцячы пісьменнік. Аўтар больш за 200 кніг, шматлікіх публікацый у часопісах.

 

Неаднаразовы лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя Петруся Броўкі і імя Уладзіміра Караткевіча, лаўрэат літаратурнага Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года – 2010», пераможца Міжнароднага конкурсу «Л.У.Занкоў і дыдактыка ХХІ стагоддзя», дыпламант Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Біянкі ў намінацыі «Твор калектыву аўтараў».

 

Мае Падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Удастоена ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2014» у намінацыі «Культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне».

 

Узнагароджана: Нагрудным знакам ГА «СПБ» «За вялікі ўклад у літаратуру», граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама, дыпломам і памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і інш.

 

Жыве і працуе ў Оршы.


Трафімаў Сяргей Анатольевіч

 Сяргей Трафімаў

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1963 года ў горадзе Полацку.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М.Кірава, спецыяльнасць «Біялогія і хімія», Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага, спецыяльнасць «Настаўнік і лагапед дапаможнай школы».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2009 года.

Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы з 2009 года.

 

Аўтар больш за 150 кніг, шматлікіх публікацый у часопісах.

 

Неаднаразовы лаўрэат абласных літаратурных прэмій імя П.Броўкі і імя У.Караткевіча. Дыпламант Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В.Біянкі.

 

Узнагароджаны: Нагрудным знакам ГА «СПБ» «За вялікі ўклад у літаратуру», памятным знакам і дыпломам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога адзялення», Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі РБ, Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама.

 

Жыве і працуе ў г.Оршы.


Улюценка Віктар Васільевіч

 Антон Параскевін

Нарадзіўся 22 лістапада 1949 года ў г.п.Шуміліна Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

 

Член Саюза журналістаў з 2006 г.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 г.

Член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

 

Выдадзены кнігі: «Светлозар. Сказы. Стихи. Рассказы. Песни» (2008), «Пятенка. Православные храмы Шумилинщины» (2008), «Православие на Шумилинщине. Прошлое и настоящее» (2009), «Августовская купель» (2010), «В краю каменных исполинов» (2012), «Камни говорят» (2013), «Камнецвет не увядает» (2016), «Валуны родной сторонки» (2017), «Богатыри Приобольского края» (2017), «Месяцеслов благословенный» (2019), «Месяцеслов благословенный» (2019), «Дорога к себе» (2020), «Белые зори» (2022) і інш.

 

Удастоены дзяржаўнай узнагароды - медаля імя Францыска Скарыны.

 

Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012», неаднаразовы лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя П.Броўкі.

 

Узнагароджаны: Ганаровым знакам ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «За вялікі ўклад у літаратуру», памятным медалём «2000 гадоў Хрысціянству», дыпломам і памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ганаровай граматай грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

Жыве ў г.п.Шуміліна, працуе урачом Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Федяева Алена Сяргееўна

   Алена Фядзяева

Нарадзілася 1 красавіка 1962 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Ленінградскі інстытут сувязі імя М.А.Бонч-Бруевіча, спецыяльнасць «Інжынер шматканальнай сувязі», Віцебскае духоўнае вучылішча, «Рэгент-псаломшчык».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2013 года.

Выдадзены кнігі: «Радость встреч» (2008), «Дар Божий - жизнь» (2012).

Публікавалася ў абласным літаратурным альманаху «Дзвіна»: Віцебшчына літаратурная», у газетах «Віцьбічы», «Царкоўнае слова».

Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя П.Броўкі.

Лаўрэат Велікоднага фестывалю ў г.Віцебску, Міжнароднага маладзёжнага праваслаўнага фестывалю «Неба славян». Пераможца рэспубліканскага маладзёжнага праваслаўнага патрыятычнага праекта «Малюся за Беларусь». Дыпламант Міжнароднага конкурсу паэзіі «У адзінстве наша сіла».

Узнагароджана Ганаровай граматай ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Медалём Віцебскай епархіі БПЦ «Святы Уладзімір спавядальнік Віцебскі», Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

Жыве і працуе ў Віцебску.


Хахлоў Мікалай Міхайлавіч

 

Мікалай Хахлоў

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1954 года ў сяле Салтанаўка Наўлінскага раёна Бранскай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Смаленскае вышэйшае зенітнае ракетнае інжынернае вучылішча.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2022 года.

Член Беларускага саюза афіцэраў.

Выдадзены кнігі: «Слово не воробей, а со смыслом» (2014), «Домик в деревне» (2016), «В душе мы все одного возраста» (2016), «Не загадывай на завтра» (2016), «Отношения между мужчиной и женщиной» (2016), «Всем, кого интересует моя жизнь» (2016), «Все мы – братья не только по крови» (2016), «Сам себя не похвалишь» (2016), «Настоящая дружба» (2017), «Бог с ним, с весом» (2017), «Труден только первый шаг» (2017), «Сегодня я понял» (2017), «Джек» (2017), «Жизнь в наследство». Кніга першая. «Крепость Полоцк» (2017), «Ходить босиком очень полезно» (2018), «Как не крутись» (2018), «Жизнь в наследство». Кніга другая. «Сеннинская Прохоровка» (2018), «Все хорошее когда-нибудь кончается» (2019), «Его бросила жена» (2019), «Выпила на ночь» (2019), «Одно из главных условий» (2019), «Жизнь в наследство». Книга третья. «Полоцкое направление» (2019), «Сокрушившие план «Барбаросса». Кніга першая. «Противостояние» (2020).

Апавяданні і ўрыўкі з аповесцей апублікаваны ў выданнях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, часопісах «Метамарфозы» (Гомель), «ЛІФФТ» (Масква), «Приокские зори» (Тула), у альманахах «Параллели» (Самара), у зборніку «Бессмертный полк. Расковцы с Вами» (Масква).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.А.Савіцкага.

Узнагароджаны: медалямі «За бездакорную службу» першай, другой і трэцяй ступені, ведамаснымі медалямі «За заслугі» другой ступені за мастацка-дакументальную трылогію «Жыццё ў спадчыну» і за актыўную літаратурна-выхаваўчую работу; распрацоўку і рэалізацыю праекта «Сокрушившие план «Барбаросса». Сям'ю юбілейнымі медалямі, памятным знакам «Лепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Ветэран працы.

 

Жыве ў г.Полацку. Грамадскі дзеяч. Намеснік старшыні ГА СДК «Авангард».


Шырынава Валянціна Аркадзьеўна

   Валянціна Шырынава

Нарадзілася 17 лютага 1954 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Адукацыя вышэйшая: скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2019 г.

Выдадзена кніга для дзяцей «Дзве кішэні» (2018).

Публікавалася ў перыядычных выданнях: «Віцебскія весці», «Віцьбічы», «На варце», «Веснік культуры», у часопісе «Бібліятэка» і інш.

Неаднаразовы дыпламант міжнародных фестываляў і конкурсаў: «Віцебскі лістапад», «Паэт і вайна», «На сямі вятрах» у рамках фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», імя Агніі Барто і інш.

 

Жыве і працуе ў Віцебску, бібліятэкар Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага.


Шуханкоў Андрэй Уладзіміравіч

 Андрэй Шуханкоў

Нарадзіўся 19 лютага 1972 года ў горадзе Рыга, Латвія.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі, спецыялізацыя «Тэлебачанне і радыёвяшчанне».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года.

 

Выдадзены кнігі: «Недосягаемая геометрия» (2007), «Запястье Запятой» (2012), «Человек оригами» (2022).

Суаўтар літаратурных зборнікаў і альманахаў. Публікаваўся ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.

 

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Сімяона Полацкага, Міжнароднага літаратурнага конкурсу імя Януша Корчака. Пераможца конкурсу аўтарскай песні «Рамонский родник», адкрытага гарадскога конкурсу «Горад над Дзвіной» і інш.

 

Жыве і працуе ў Полацку, індывідуальны прадпрымальнік, заснавальнік і кіраўнік творчай эксперыментальнай майстэрні мастацкага кавання «АнВіція».


Шуханкова Марына Мікалаеўна

Марына Шуханкова

Нарадзілася 23 верасня 1971 года ў горадзе Полацку.

 

Адукацыя вышэйшая: скончыла Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

 

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года.

Член Расійскага саюза прафесійных літаратараў з 2022 года.

 

Выдадзена кніга «Неоспоримое утро» (2008).

 

Публікавалася ў мясцовым і рэспубліканскім друку, альманаху «Дзвіна»: «Вiцебшчына лiтаратурная», анталогіі «Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая галіна», анталогіі «Славянская Лира».

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Юрыя Каплана, адкрытага літаратурнага фестывалю «Цэнтр Еўропы» Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Літкузніца», адкрытага фестывалю-конкурсу паэзіі і аўтарскай песні «Муза Новороссии», Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Мгінскія масты» і інш.

 

Узнагароджана: граматай Міністэрства культуры РБ, дыпломам Міністэрства адукацыі РБ, нагрудным памятным знакам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Полацкай.

 

Жыве і працуе ў Наваполацку. Дырэктар Навуковай бібліятэкі ПДУ імя Я.Полацкай. Кіраўнік студэнцкай літаратурнай студыі «СТИХ».

 

IV. Ганаровыя члены СПБ.

1. Краснова-Гусачэнка Т.І. (2008 г.)

2. Пацыенка Г.Б. (2007 г.)

3. Пракаповіч І.М (2015)

4. Трафімава Г.В. (2015 г.)

5. Палачанін Ф.А. (2016 г.)

6. Намеснікаў Н.В. (2017 г.)

7. Салодкая Н.С. (2022 г.)

8. Кукуць М.М. (2023 г.)

9. Трафімаў С.А. (2023 г.)

_______

Салтук А.У. (2006 г.).

Беляжэнка Б.П. (2007 г.)

Сосна К.М. (2009 г.)

Бабарыка М.М. (2010 г.)

Русецкі А.У. (2010 г.)

 

V. Наша праца адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь:

(2005 - 2023 гг.)

 

Ордэн Францыска Скарыны:

Тамара Краснова-Гусачэнка.

 

Ордэн «Знак Пашаны»:

Канстанцін Нілаў

______

Аркадзь Русецкі

 

Медаль Францыска Скарыны:

Тамара Краснова-Гусачэнка

Віктар Улюценка

_______

Аркадзь Русецкі

 

Медаль «За бездакорную службу»:

Тамара Краснова-Гусачэнка,

Мікалай Хахлоў - (I, II, III ступ.)

 

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Тамара Краснова-Гусачэнка

Канстанцін Нілаў

 

Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры і мастацтва:

Фёдар Палачанін

_________

Алег Салтук

 

Ганаровы знак СПБ «За вялікі ўклад ў літаратуру»:

 

Тамара Краснова-Гусачэнка

Алесь Жыгуноў

Антон Параскевін (Віктар Улюценка)

Мікалай Намеснікаў

Галіна Трафімава

Сяргей Трафімаў

Канстанцін Нілаў

Уладзімір Саўліч

Фёдар Палачанін

Вольга Русілка

______

Барыс Беляжэнка

Аркадзь Русецкі

Маіна Бабарыка

 

VI. Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

Тамара Краснова-Гусаченка

Ігар Пракаповіч

 

VII. Дзеючыя абласныя літаратурныя прэміі:

1. Абласная літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі - штогадовая.

Лаўрэаты:

Тамара Краснова-Гусачэнка (2013 г., 2017 г., 2022 г.)

Фёдар Палачанін (2013 г.)

Галіна Трафімава (2013 г., 2018 г., 2021 г.)

Сяргей Трафімаў (2013 г., 2018 г., 2021 г.)

Вольга Русілка (2014 г.)

Алесь Жыгуноў (2014 г.)

Мікалай Наместнікаў (2015 г.)

Віктар Улюценка (2016 г., 2021 г., 2023 г.)

Алена Фядзяева (2017 г.)

Мікалай Гарбачоў (2018 г.)

Надзея Салодкая (2019 г.)

Ірына Багданава (2019 г.)

Галіна Загурская (2020 г.)

Зоя Наваенка (2020 г.)

Канстанцін Нілаў (2022 г.)

Лідзія Піскун (2023 г.)

__________

Барыс Беляжэнка (2015 г.)

Кацярына Сосна (2016 г.)

Маіна Бабарыка (2016 г., 2020 г.)

Віктар Карасёў (2018 г.)

Валерый Марчанка (2019 г.)

Святлана Якубоўская (2018 г.)

 

2. Абласная літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча - раз у 5 гадоў (2020 г., 2025 г. і г.д.)

Лаўрэаты:

Аркадзь Русецкі (2000 г., 2020 г.)

Вольга Русілка (2004 г.)

Алег Салтук (2004 г.)

Барыс Беляжэнка (2008 г.)

Надзея Салодкая (2008 г.)

Фёдар Палачанін (2008 г.)

Генадзь Пацыенка (2008 г.)

Алесь Жыгуноў (2010 г.)

Тамара Краснова-Гусачэнка (2010 г., 2020 г.)

Генадзь Катляроў (2010 г.)

Галіна Загурская (2015 г.)

Ігар Пракаповіч (2015)

Галіна Трафімава (2020 г.)

Сяргей Трафімаў (2020 г.)

 

Аўтары, чые творы ўвайшлі ў Анталогію сучаснай рускамоўнай паэзіі Беларусі «Паэзія рускага слова» (Мн., «Беларуская навука», 2019):

Тамара Краснова-Гусачэнка

Мікалай Наместнікаў

Віктар Улюценка

Алена Крыклівец

Надзея Салодкая

____

Генадзь Казак

Мікалай Балдоўскі

Маіна Баборыка

 

XIII. Светлая памяць...

За перыяд з 2005 года пайшлі з жыцця нашы калегі па пяры:

Эдуард Зубрыцкі (17.04.1942 – 05.05.2008), яго імя прысвоена Бігасаўскай бібліятэцы Верхнядзвінскага раёна;

Уладзімір Сітаў (24.05.1940 - 04.10.2008);

Алесь Мазур (21.08.1940 – 13.01.2009);

Ніна Давыдзенка (12.06.1922 – 29.06.2012);

Марыя Лук'яненка (16.01.1954 – 21.07.2012);

Алесь Шпыркоў (07.11.1937 – 05.09.2013);

Аляксандр Пухаеў (01.09.1926 – 18.10.2014);

Васіль Руды (28.06.1946 – 01.11.2014), яго імя прысвоена Асвейскай бібліятэцы Верхнядзвінскага раёна;

Алег Салтук (28.05.1946 - 24.04.2015);

Генадзь Казак (15.12.1939 – 22.03.2016);

Барыс Беляжэнка (05.06.1937 – 12.07.2016), яго імя прысвоена Бачэйкаўскай бібліятэцы Бешанковіцкага раёна;

Муза Тарасевіч (17.06.1935 – 25.04.2017);

Кацярына Сосна (01.07.1949 – 27.04.2017);

Генадзь Катляроў (19.04.1937 – 14.07.2020);

Аркадзь Русецкі (01.11.1942 – 10.01.2021);

Леанід Мацюхін (21.10.1943 – 25.02.2021);

Мікалай Балдоўскі (18.09.1937 – 15.10.2021);

Маіна Бабарыка (21.03.1930 – 01.11.2021);

Віктар Карасёў (12.02.1937 – 23.11.2021);

Міхаіл Кузьміч (02.11.1950 – 07.12.2021);

Пётр Буганаў (23.06.1953 – 31.12.2021);

Валерый Марчанка (07.09.1954 - 08.03.2022);

Святлана Якубоўская (22.12.1965 – 06.07.2022).

 

Інфармацыя для сайта зроблена на аснове дадзеных з асабістых спраў членаў Віцебскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» і прадстаўленых аўтарамі кніг.

 

Адрас: 210010, г.Віцебск, вул.Праўды, д.18, каб. 24, 30

Тэлефон для кантактаў: ​​8 (0212) 62 68 72

Электронная пошта: krasnova_ti@mail.ru

Спасылкі на старонкі ў сацсетках:

https://www.facebook.com/profile.php?id=100090348094239

https://vk.com/id718088300