
Наша пісьменніцкая арганізацыя створана ў снежні 2005 года. На сённяшні дзень налічвае 42 члены. Сярод іх – паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, публіцысты, краязнаўцы, літаратуразнаўцы і крытыкі. Кожны мае ад 2 да 20 выдадзеных аўтарскіх кніг, шмат публікацый у перыядычным друку і ў Інтэрнэце на рускай і беларускай мовах. ГАА “СПБ” месціцца ў пакоі № 39 па вуліцы Савецкая, 31 г. Гродна, кіруецца агульным Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў творчасці – ступенню ўласнага таленту.
Кірункамі дзейнасці пісьменнікаў Гродзеншчыны з’яўляюцца:
- арганізацыя выступленняў перад насельніцтвам горада і вобласці з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці, правядзенне прэзентацый новых кніг, аўтарскіх вечарын;
- літаратурная праца з таленавітай моладдзю;
- удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным літаратурным датам;
- паездкі па літаратурных мясцінах, цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і культуры, працоўнымі, ветэранскімі і грамадскімі арганізацыямі вобласці.
Мэты і задачы гродзенскіх пісьменнікаў самыя гуманныя і патрыятычныя, але ні ў якім разе не запалітызаваныя – стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага Прынёманскага краю, адлюстраваць падзеі і з’явы, якія адбываліся і адбываюцца тут; паказаць сучаснага чалавека, яго асобаснае станаўленне і суадносіны з акаляючым светам рэальна, змястоўна, філасофскі, праўдзіва, на добрым мастацкім узроўні. Мяркуем, што ў нашых пісьменнікаў ёсць усе шансы для гэтага: і талент, і жаданне, і падтрымка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, гарадскіх і раённых уладаў, а галоўнае – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спіс
членаў Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на 25.04.2019 г.
1. Апанасевіч Анатоль Уладзіміравіч; паэзія, публіцыстыка.
2. Богдан Галіна Анатольеўна (псеўданім Ліна Багданава); проза, дзіцячая літаратура.
3. Войтка Ірына Антонаўна; паэзія.
4. Гармаш Рыгор Сцяпанавіч; паэзія.
5. Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч; паэзія, публіцыстыка.
6. Іваноўскі Мікалаі Пятровіч; паэзія.
7. Кебіч Людміла Антонаўна; паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад.
8. Кісялёў Георгій Іванавіч; паэзія, літаратурная крытыка, пераклад.
9. Клемянок Ала Леанідаўна; паэзія, публіцыстыка.
10. Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка.
11. Кошур Святлана Андрэеўна; краязнаўства, публіцыстыка.
12. Кудлачоў Віктар Сямёнавіч; дзіцячая літаратура, паэзія.
13. Курловіч Віктар Георгіевіч; паэзія.
14. Куц Віталій Канстанцінавіч (псеўданім Віктар Куц); паэзія, проза.
15. Мазур Тамара Міхайлаўна; паэзія, публіцыстыка.
16. Пяшко Іван Рыгоравіч; проза.
17. Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч; паэзія, літаратурная крытыка, публіцыстыка, пераклад.
18. Радзіонаў Віталій Канстанцінавіч; публіцыстыка, музычная крытыка.
19. Руль Уладзімір Валяр'янавіч; паэзія, краязнаўства.
20. Руцкая Алена Вітальеўна; паэзія, літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, публіцыстыка.
21. Рыбік Ніна Аляксееўна; проза, публіцыстыка.
22. Сабуць Аліна Эдмундаўна; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, паэзія.
23. Саласюк Уладзімір Вільгельмавіч; проза.
24. Сямінскі Пётр Яраслававіч; паэзія, проза.
25. Сяроў Мікалай Іванавіч; паэзія.
26. Скаржынская-Савіцкая Ганна Іосіфаўна; дзіцячая літаратура.
27. Смолка Вікторыя Валер'еўна; паэзія.
28. Сучкова Таццяна Аркадзьеўна; дзіцячая літаратура.
29. Семяняка Валянцін Міхайлавіч; паэзiя.
30. Тарасава Святлана Мікалаеўна; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, паэзія.
31. Цітарчук Марыя Раманаўна; паэзія, проза.
32. Фамянкова Ірына Васільеўна; проза, публіцыстыка.
33. Філіповіч Тамара Уладзіміраўна; краязнаўства.
34. Цвірко Наталля Лявонаўна; паэзія.
35. Чарапіца Валерый Мікалаевіч; публіцыстыка.
36. Шаўчэнка Людміла Уладзіміраўна; паэзія, дзіцячая літаратура.
37. Шаўчонак Марыя Сілаўна; паэзія.
38. Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч; публіцыстыка.
39. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч; дзіцячая літаратура, драматургія.
40. Янкоўскі Антон Юр'евіч; паэзія.
Старшыня - Кебіч Людміла Антонаўна
Адрас: 230023 г. Гродна, вул. Савецкая, 31, пак. 39.
Тэлефоны: 8-0152-60-20-22; 8-0152-60-48-98
Сайт: www.pisateli.by
Электронная пошта: postmaster@pisateli.by